Герб Паўднёвай Джорджыі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Паўднёвай Джорджыі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў
Coat of arms of South Georgia and the South Sandwich Islands.svg
Дэталі

Герб Паўднёвай Джорджыі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў афіцыйна быў прыняты ў 1985 г., адразу ж пасля стварэння тэрыторыі. Да 1985 г. выкарыстоўваўся герб Фалклендскіх астравоў.

Герб Паўднёвай Джорджыі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў складаецца са шчыта, пакрытага белымі і блакітнымі ромбамі, які змяшчае трохвугольнік зялёнага колеру, у якім знаходзіцца залаты леў, які трымае паходню, і дзве жоўтых зоркі. Леў з паходняй уяўляе Вялікабрытанію і адкрыццё астравоў. Белыя і блакітныя ромбы ўзяты з герба Джэймса Кука, першаадкрывальніка астравоў.

Шчытатрымальнікамі выступаюць марскі леў і золатавалосы пінгвін, якіх шмат водзіцца на астравах. Над шчытом узвышаецца паўночны алень, ад двух статкаў паўночнага аленя, выяўленых на астравах Паўднёвай Джорджыі. Марскі леў стаіць на гары, у той час як пінгвін стаіць на лёдзе.

Пад шчытом размешчаны дэвіз Leo Terram Propriam Protegat (лац.: «Няхай леў абароніць сваю краіну»).

Герб таксама намаляваны на сцягу Паўднёвай Джорджыі і Паўднёвых Сандвічавых астравоў


Шаблон:Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў тэмах