Герб Рагачова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Рагачова
Coat of Arms of Rahačoŭ, Belarus.svg
Дэталі
Шчыт
французскі
Заснаванне 28 мая 2001 

Герб Рагачо́ва — геральдычны сімвал Рагачова, дараваны гораду 16 жніўня 1781: «у залатым полі чорны бараноў рог»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 мая 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 62.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнае апісанне:

У залатым полі французскага шчыта чорны бараноў рог.

Гісторыя горада Рагачова[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на правым беразе ракі Дняпро пры ўпадзенні ў яго ракі Друць. У выніку зліцця двух рэк ўтвараецца вугал, званы па-беларуску «рогам», і, верагодна, менавіта адсюль утварылася назва горада. Датай заснавання горада Рагачова лічыцца 1142 г., калі ён упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў сувязі з раздачай кіеўскім князем Усеваладам Вольгавіча сваім братам гарадоў Тураўскай і Уладзімірскай зямелі. Лічацца, што горад вырас з феадальнага замка.

У XIII ст. Рагачоў уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага, тады ім валодаў князь Даўмонт. У XIV—XVIII стст. Рагачоў з’яўляецца цэнтрам воласці. У 1509 г. пінскі князь Фёдар Іванавіч і яго жонка Алена запаветалі Рагачоў разам з іншымі гарадамі каралю Жыгімонту I Старому.

У XVI ст. на месцы старажытнага гарадзішча пабудаваны Рагачоўскі замак каралевы Боны Сфорца, які меў стратэгічнае значэнне. Падчас войнаў сярэдзіны XVII ст., Уваходзячы ў сістэму памежнай абароны, неаднаразова падвяргаўся пажарам і спусташэнню.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Рагачоў увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў цэнтрам Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. З 1772 г. па 1776 г. з’яўляўся цэнтрам Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губерніі. Пасля 1776 г. з’яўляўся цэнтрам павета.

Атрыманне герба і першапачатковы яго выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Герб Рагачова 16 жніўня 1781 г. «У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй чорны барановы рог у залатым полі, які азначае імя гэтага горада».

Горад атрымаў герб 16 жніўня 1781 г. і быў зацверджаны імператрыцай Расіі Кацярынай II: «У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй чорны барановы рог у залатым полі, які азначае імя гэтага горада».

Герб французскага тыпу быў падзеляны на верхнюю і ніжнюю часткі. З верху была частка Расійскага герба — чорны двугаловы арол з трыма каронамі. З нізу быў баранавы рог, што, непасрэдна, адлюстроўвае назву герба. І верхняя, і ніжняя часткі жоўтага колеру.

Верхняя частка — чорны двугаловы арол з трыма каронамі — сімвалізавала аб падуладнасці горада Расійскай імперыі.

Жоўты колер герба абазначае мёд і пчалярства, якое на той момант было шырака развіта ў Рагачове і яго ваколіцах. Чорны баранавы рог акрамя адлюстраванне назвы засведчвае аб вялікай колькасці бараноў, якіх разводзілі ў ваколіцах горада.

Наступнае развіццё герба[правіць | правіць зыходнік]

У 1862 г. 6 лютага герб Рагачова быў ператворы пад стылістыку гербаў заходніх гарадоў Беларусі. З герба знікаў чорны трохгаловы арол з трымя каронамі замест герб Рагачова атрымаў наступныя асаблівасці на залатым шчыце чорны барановы рог, у правай верхняй частцы змяшчаецца герб Магілёўскай губерні — на залатым шчыце, трайная зялёная магіла, на якой тры чырвоных з зялёнымі лістамі каласы. Шчыт акружаны залатымі каласамі, злучанымі Александроўскай стужкай. Над шчытом ёсць сарэбраная каменная трохвежавая карона.

Наяўнасць сімвала Магілёўскай губерні сведчыць аб прыналежнасці горада і павета да гэтай губерні. Аляксандраўская стужка з двума залатымі каласамі сведчаць, што гарад і павет  адрозніваюцца урадлівым і добра развітым сельскагаспадарчым краю, які вядомы хлебнай гандлем. Сарэбраная трохвежавая карона сведчыць аб тым, што Рагачоў з’яўляўся ўездным горадам.

Наступныя змены ў гербы адбыліся пад час усталяванне савецкай улады. У савецкі час ад герба былі адрынуты усе сімвалы, акрамя чорнага баранавага рогу і жоўтага французскага шчыта. Але значных і афіцыяльных змен у гербу не адбывалася.

Сучасны герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна мае наступны выгляд: на залатым поле французкага шчыта (шчыт прамавугольны з завостраным аснаваннем) змешчаны чорны баранавы рог. Герб Рагачова і Рагачоўскага раёна зацверджаны 4 мая 2001 года рашэннем Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў. Герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 года.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Решение сессии Рогачевского районного Совета депутатов от 4 мая 2001 г. № 13/4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамушко В. И., Елинская М. М. Современная геральдика Беларуси.- Минск, Издательство «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. С. 131—132. — 536 с.
  • Рагачоўшчына — зямля натхнення і дабра / уклад. Вольга Аляксеева, Аляксей Жабінскі; фота: Анатоль Кляшчук, Надзея Бужан, Васіль Рагожнікаў, Раіса Баравая; пер. з. рус. Вольгі Аляксеевай, Аляксея Жабінскага. — Мінск : Звязда, 2016. — 176 с. : іл.
  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.