Эмблема Тайланда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб Тайланда)
Эмблема Тайланда
Дэталі
Заснаванне 18 студзеня 2007

Герб Тайланда — Нацыянальная Эмблема (Нацыянальны Сімвал) Тайланда — Гаруда, фігура будыйскай і індуісцкай міфалогіі. У Тайландзе Гаруда — таксама сімвал каралеўскай сям'і і ўлады. У міфалогіі Крут Пха, ці Гаруда з'яўляецца ездавой жывёлай бога Вішну. Паводле традыцыйных вераванняў, Гаруда з'яўляецца дадатковай крыніцай сілы для Вішну.

Гаруда ёсць таксама на гербе Інданезіі і горада Улан-Батар (сталіца Манголіі). Герб Інданезіі адрозніваецца ад герба Тайланда тым, што птушка нясе на сабе геральдычны шчыт.

Герб Сіяма (1873—1910)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]