Герб Узбекскай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Узбекскай ССР

Герб Узбекскай ССР — дзяржаўны сімвал Узбекскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Узбекскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Першы варыянт герба быў прыняты 14 лютага 1937 года ўрадам Узбекскай ССР.

У артыкуле 178 Канстытуцыі Узбекскай ССР было сказана:

Дзяржаўны герб Узбекскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак у прамянях сонца сярпа і молата, акружаных вянком, які складаецца справа з каласоў пшаніцы і злева − з галінак бавоўніка з колерамі і расчыненымі скрыначкамі бавоўны; у верхняй частцы герба знаходзіцца пяціканцовая зорка; унізе намалявана частка зямнога шара. На стужцы вянка надпісы: злева − на узбекскай, справа − на рускай мовах «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» Унізе на банце стужкі надпіс «УзССР».

Герб з'яўляўся дзяржаўным сімвалам Узбекістана да прыняцця ў 1992 годзе сучаснага герба.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]