Перайсці да зместу

Герб Фарэрскіх астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Фарэрскіх астравоў

Сучасны герб Фарэрскіх астравоў быў зацверджаны ў 2004 годзе. Ён складаецца з сіняга шчыта, на якім намаляваны авен (фар.: veðrur). Авечкі лічацца сімвалам Фарэрскіх астравоў, бо, верагодна, менавіта да іх узыходзіць назва архіпелага. Таксама авечкі з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі жывёламі на астравах. Прататыпам цяперашняга герба быў царкоўны герб XV стагоддзя ў горадзе Кірк’юбёўр[en].

Фарэрскі парламент Лёгтынг выкарыстоўваў авена на сваіх пячатках. Разам з роспускам Лёгтынга ў 1816 быў скасаваны і гэты неафіцыйны герб. Авен не стаў ужывацца і пасля ўзнаўлення парламента ў 1852 годзе, а таксама падчас дэ-факта незалежнасці Фарэр пад брытанскай акупацыяй у гады Другой сусветнай вайны.

Пасля таго, як у 1948 годзе быў прыняты закон аб увядзенні пасады прэм'ер-міністра (фар.: løgmaður), той абраў сабе ў 1950 годзе авена ў якасці герба. У 2004 годзе быў канчаткова прыняты цяперашні герб. На ім намаляваны серабрысты авен у абарончай паставе з залатымі капытамі і рогамі. Сіні колер задняга фону адпавядае сіняму колеру на сцягу Фарэрскіх астравоў (фар.: Merkið). Герб выкарыстоўваецца кіраўніком урада, урадам і фарэрскімі замежнымі пасламі. Тым не менш, некаторыя ўрадавыя ведамствы ўсё яшчэ выкарыстоўваюць старую версію герба, якая ўжывалася з 1950 па 2004 год.