Герб Французскай Гвіяны
Герб Французскай Гвіяны | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Заснаванне | 1901 |
Герб Французскай Гвіяны ўяўляе сабой шчыт, які складаецца з роўнашырокіх палос сіняга, чырвонага і зялёнага колераў. На сіняй паласе размешчаны тры французскія залатыя лілеі, якія з’яўляюцца сімвалам манархіі Францыі, і ўказваюць на тое, што тэрыторыяй валодае Францыя. Зверху размешчана лічба 1643. У 1643 годзе Французская Гаяна была далучана да Францыі.
На чырвонай паласе намалявана лодка, гружаная золатам, якая плыве па зялёнай рацэ. Лодка з золатам сімвалізуе прыродныя багацці тэрыторыі.
На зялёнай паласе размешчана 3 кветкі гарлачыка, якія ўяўляюць жывую прыроду тэрыторыі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Французскай Гвіяны