Герб Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Coat of arms of the Central African Republic-NEW.png
Дэталі

Герб Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі быў прыняты ў 1963 годзе, праз 3 гады пасля абвяшчэння незалежнасці, пры прэзідэнце Давідзе Дако.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры герба знаходзіцца амаль квадратны, падзелены на чатыры часткі шчыт. У кожнай яго частцы намаляваны: наверсе злева — белы слон на зялёным фоне, справа ад яго — зялёны баабаб на белым фоне, унізе злева — на жоўтым фоне размешчаны тры чатырохканцовыя, белыя зоркі, унізе справа — на цёмна-сінім фоне намалявана чырвона-карычневая рука. У самым цэнтры шчыта знаходзіцца невялікі чырвоны квадрат з белым кругам унутры, у якім намалявана карта Афрыкі і па яе цэнтры пяціканцовая, жоўтая зорка. Слон і баабаб сімвалізуюць прыроду і моц краіны. Рука з'яўляецца сімвалам палітычнай партыі, якая была ва ўладзе калі прымаўся герб. Тры зоркі сімвалізуюць алмазы, на якія багатая краіна. Цэнтральная частка герба з пяціканцовай зоркай сімвалізуе цэнтральнае становішча рэспублікі на афрыканскім кантыненце.

Праект герба Цэнтральна-Афрыканскай імперыі 1976—1979 гадоў

З кожнага боку шчыта намаляваны сцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Вышэй шчыта — жоўтае, узыходнае сонца, ніжэй — медаль. 17 прамянёў сонца сімвалізуюць 16 прэфектур і сталіцу Бангі.

Верх і ніз герба завершаны дзвюма стужкамі з надпісамі. На верхняй стужцы надпіс на мове санга «Zo kwe zo» («Кожны чалавек з'яўляецца чалавекам»), на ніжняй на французскай мове — «Unité, dignité, travail» («Адзінства, годнасць, праца»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]