Герб Чавусаў
Герб Чавусаў — геральдычны сімвал Чавусаў, нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 12 жніўня 1634: «у блакітным полі на белым кані святы Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[1]. Гэты герб варта разглядаць у адным шэрагу гарадскіх знакаў, якія адлюстроўваюць ідэі абароны і перамогі хрысціянскіх каштоўнасцей[2].
У часы расійскага панавання імператрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Чавусам новы герб.
![]() |
У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй — у чырвоным полі шпага, пакладзеная крыжападобна з мячом, злучаныя лаўровым вянком, у памяць слаўнай перамогі, здабытай над шведамі, у наваколлях гэтага горада пад Лясным
Арыгінальны тэкст (руск.)
В верхней части щита часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба. В нижней — в красном поле шпага, положенная крестообразно с мечом, соединенные лавровым венком, в память славной победы, одержанной над шведами, в окрестностях сего города под Лесным
|
![]() |
Калі ў 2001 паўстала пытанне аб выбары афіцыйнага геральдычнага сімвала, Чавускі райвыканкам на чале з старшынёй А. Мацюліным аддаў перавагу гербу часоў Расійскай імперыі як «больш адпаведнаму менталітэту грамадзян»[2]. 3 студзеня 2005[3] статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Чавусаў атрымаў расійскі герб.
Афіцыйнае апісанне:
|
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ↑ 2,0 2,1 Чаусы. Геральдика.by. Гербы и флаги Беларуси.. Праверана 30 кастрычніка 2010.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.