Герб Шклова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Шклова
Дэталі
Зацверджаны 2002 год
Шчыт
барочны

Герб Шклова — геральдычны сімвал Шклова, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 10 красавіка 1762: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязмен»[1].

Даследчыкі мінулага[удакладніць] стагоддзя заўважалі, што тая або іншая выява на пячатцы горада заўжды абазначае сімвал галоўнага занятку гарадскіх жыхароў. Калі на пячатцы бязмен, дык горад пераважна гандлёвы. У часы росквіту Шклова яго гадавы гандлёвы абарот перавышаў 50 млн рублёў[2]. Як адзначае беларускі геральдыст Анатоль Цітоў, з такім першасным тлумачэннем можна было б пагадзіцца, каб не знаходкі пячатак магістрата менавіта таго часу, калі функцыянаванне гэтага герба было з’явай натуральнай. Упоперак поля герба, абкружанага ракальным картушам, размешчана лац.: JUSTITIA (справядлівасць). Такая дэталь надае новае гучанне шклоўскаму гербу: бязмен як сімвал правасуддзя і справядлівасці, а не гандлю[1]:52.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 93.

Апісанне герба[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдняя версія герба.

Афіцыйнае апісанне:

У блакітным полі барочнага шчыта рука натуральнага колеру, якая трымае срэбны бязмен.

Зноскі

  1. а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Опыт описания Могилевской губернии… сост. и под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 2. — Могилев, 1883. — С. 42, 46.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]