Герб Эстонскай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Эстонскай ССР

Герб Эстонскай ССР — дзяржаўны сімвал Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб ЭССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты 25 жніўня 1940 года пасля ўступу Эстоніі ў склад СССР. У артыкуле 116 Канстытуцыі Эстонскай ССР было сказана:

Дзяржаўны герб Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка ў прамянях узыходзячага сонца сярпа і молата, акружанага вянком, які складаецца злева — з іглічных галін і справа — з жытніх каласоў. Абедзве паловы вянка абвітыя чырвонай стужкай з надпісамі на эстонскай і русскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» і ніжэй «Eesti NSV». Наверсе герба знаходзіцца пяціканцовая зорка.

Герб з’яўляўся дзяржаўным сімвалам Эстоніі да выхаду яе са складу СССР 7 жніўня 1990 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]