Герб Нарвегіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб Ян-Маена)
Герб Нарвегіі
Каралеўскі герб

Герб Нарвегіі — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад герба каралеўскай сям'і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 мая 1992 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хокан Стары карыстаўся шчытом з выявай льва. Найстарэйшыя звесткі пра яго колеры захаваліся ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.

У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і сярэбраную сякеру да выявы льва.

Дызайн герба паслядоўна змяняўся на працягу доўгіх гадоў. У познім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобна на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манеты. Афіцыйна алебарда была заменена сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд герба для караля і ўрада ізноў быў зменены, вернуты сярэдневяковы ўзор, з трохвугольным шчытом і вертыкальна стаячым львом. Адказным за гэты малюнак быў мастак Эліф Петэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і злёгку зменены з дазволу караля 20 мая 1992 года.

Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак у час Другой Сусветнай вайны В. Квіслінг пастанавіў выкарыстоўваць герб без кароны як афіцыйны.