Герб Косава (Брэсцкая вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб горада Косава)
Герб горада Косава
Дэталі
Зацверджаны 1 кастрычніка 1998 года
Шчыт
Варажскі шчыт
Аўтар герба А. А. Шпунт

Герб Косава — герб горада Косава Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 1998 г. № 27.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У блакітным полі варажскага шчыта срэбны Косаўскі палац, у партале якога шчыток — у чырвоным полі герб «Адрованж», над замкам срэбная вялікакняжацкая карона.

На ім у блакітным полі галоўнай геральдычнай фігурай з’яўляецца выява палаца срэбнага колеру. Яго правобразам паслужыла «радавое гняздо» Пуслоўскіх.

На гербе на цэнтральным партале палаца размешчаны герб «Андрованж» — «у чырвоным полі срэбная страла, якая вылятае з лука з адарванай цецівой».

У верхняй частцы поля шчыта — вялікакняжацкая карона, якая сімвалізуе першапачатковую прыналежнасць горада вялікаму князю. Карона выступае не толькі сімвалам улады гаспадара, але, на думку вядомага рускага геральдыста У. К. Лукомскага, служыць прыкметай тэрытарыяльнага самакіравання.

Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Косаўскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 1998 года № 173. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].

Зноскі