Герговія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руіны ў Герговіі

Герговія (Gergovia) — гальскі умацаваны пункт, які размяшчаўся ў вобласці племя арвернаў, у 6 км на поўдзень ад сучаснага Клермон-Ферана ў Аверні (Францыя) і займаў плошчу 75 га. Атрымаў вядомасць дзякуючы актыўнаму супраціўленню насаджэнню ўлады Рыма ў 52 годзе да н.э. (перыяд кіравання Юлія Цэзара).

Падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў 1863 годзе і 19301940-х гадах былі выяўлены рэшткі старажытнагальскага паселішча, што ўключалі каменныя ўмацаванні, майстэрні, жыллё і г.д. У паселішчы была знойдзена вялікая колькасць бытавых прадметаў, якія пераважна адносяцца да латэнскай культуры. Апроч гэтага, паблізу былі выяўлены рэшткі двух ваенных лагераў, адкуль рымскія войскі ажыццяўлялі аблогу паселішча, і іншых рымскіх ваенных збудаванняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цезарь Юлий, Записки о Галльской войне М., 1962; Dechelette J., Manuel d’archeo-logie prehistorique¼, v. 5, Archeologie Gallo-romaine, P., 1931; Brogan О. and Desforges E., Gergovia, «Archaeological Journal», 1941, v. 97, p. 1—36.
  • Герговія — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]