Гердуцішкі
Вёска
Гердуцішкі
| ||||||||||||||||||||
Герду́цішкі[1] (трансліт.: Hierduciški, руск.: Гердутишки) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 50 км ад Мінска, на р. Бярэзіна (прыток Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Гердуцішкі адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (колішняга імя) Gerdutis. У ім асновa Gerd- (яна таксама выкарыстоўвалася ў двухасноўных імёнах тыпу Gerd-vil’as, Gerd-vain’as) і антрапанімічны суфікс -ut-.
Паблізу Гердуцішак вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Гойжава, Кукелі, Вілуцавічы (апошнія дзве няісныя), ад антрапонімаў Gaižys, Kukelis, Vilutis (усе вядомыя як прозвішчы ў сучаснай літоўскай антрапаніміі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. вёска вядома як прыватная ўласнасць у Мінскім ваяводстве ВКЛ. У 1781 г. 53 жыхары, вёска належала пану К. Дзядзерку.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. уласнасць памешчыка К. Шабоўскага. У 2-й пал. XIX ст. ў складзе Сарочынскага маёнтка. У 1857 г. 27 сялянскіх душ, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць памешчыка Багарэвіча. Непадалёку знаходзіўся засценак (6 сялянскіх душ), уласнасць памешчыцы Цеханоўскай.
З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі Германіі. Са студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска, маёнтак i засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[2][3]. Побач з маёнткам размяшчаўся вадзяны млын.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Гарадоцкім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 114 жыхароў, 15 двароў.
- 1866 год — 71 жыхар, 9 двароў[4].
- 1921 год — 143 жыхары, 26 двароў[5].
- 1931 год — 184 жыхары, 31 двор[6].
- 1969 год — 251 жыхар.
- 2010 год — 62 жыхары, 33 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf Архівавана 27 красавіка 2022.
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/560
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gierduciszki, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 560.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гердуцішкі