Герд Фальтынгс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герд Фальтынгс
ням.: Gerd Faltings
Дата нараджэння 28 ліпеня 1954(1954-07-28)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебраічная геаметрыя і тэорыя лікаў
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ганс-Ёахім Настольд[d]
Член у
Узнагароды
Сайт hcm.uni-bonn.de/p… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герд Фальтынгс (ням.: Gerd Faltings; нар. 28 ліпеня 1954, Гельзенкірхен-Бюрэ) — нямецкі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1986), вядомы сваімі працамі ў галіне алгебраічнай геаметрыі.

З 1972 па 1978 гады вывучаў матэматыку і фізіку ў Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма. У 1978 годзе атрымаў ступень Ph.D. па матэматыцы, а ў 1981 годзе прайшоў хабілітацыю (і тое, і другое — у тым жа Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма). З 1982 па 1984 гады быў прафесарам Вупертальскага ўніверсітэта, затым — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта (1985—1994).

У 1986 годзе ва ўзросце 32 гадоў Герд Фальтынгс быў удастоены Філдсаўскага медаля за доказ гіпотэзы Мардэла. З 1995 года з’яўляецца членам савета дырэктараў Інстытута матэматыкі таварыства Макса Планка ў Боне. У 1996 годзе атрымаў прэмію імя Лейбніца Нямецкага навукова-даследчага таварыства — вышэйшую германскую ўзнагароду для навукоўцаў-даследчыкаў.

У 2015 годзе разам з Хенрыкам Іванецам быў удастоены прэміі Шаа за ўвядзенне і развіццё базавых інструментаў тэорыі лікаў, якія дазволілі ім і іншым вырашыць некаторыя задачы, што сталі класічнымі.

Член Леапальдзіны (1992), Рэйнска-Вестфальскай АН (1999) і Еўрапейскай акадэміі (2014), Берлінска-Брандэнбургскай АН, член-карэспандэнт Гётынгенскай АН (1991), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Gerd Faltings // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  4. https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Faltings_Gerd_D.pdf
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Faltings_Gerd
  6. https://royalsociety.org/people/gerd-faltings-12864