Перайсці да зместу

Геркулес Фарнезскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Glycon of Athens[d] і Лісіп[1]
Геркулес Фарнезскі. каля 323 да н.э.[1]
Матэрыял мармур
Нацыянальны археалагічны музей, Неапаль
(інв. 6001)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геркулес Фарнезскі — адна з найбольш знакамітых скульптур антычнасці, у наш час выстаўлена ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Неапалі.

Скульптура ўяўляе сабой рымскую (ці, магчыма, выкананую ў афінскай майстэрні Глікона) копію III стагоддзя з грэчаскага арыгінала IV стагоддзі да н.э., які не дайшоў да нас і аўтарства якога належыць Лісіпу ці камусьці са скульптараў яго кола. Паводле ўспамінаў італьянскага натураліста Улісэ Альдравандзі, запісанх у 1592, статуя была выяўлена ў 1546 пры раскопках руін Тэрм Каракалы (пабудаваны ў 216 г.). Знаходка неўзабаве папоўніла калекцыю пармскага герцага Алесандра Фарнезэ, пляменніка Папы Паўла III. Перш чым заняць месца ў музейнай экспазіцыі ў Неапалі, статуя размяшчалася ў асабістых пакоях герцага ў Палацца Фарнезэ ў Рыме, дзе, паводле сведчання Джорджыа Вазары, яе атачалі фрэскі з выявай подзвігаў герцага, выкананыя Федэрыка Цукары ў 1566—1569.

  • Bober, Phyllis & Ruth Rubinstein, Renaissance Artists and Antique Sculpture, 1986.
  1. 1 2 https://www.roguefitness.com/be/theindex/history/the-history-of-cardinal-farneses-weary-hercules-iron-game-history-august-2005 — С. 1. Праверана 31 мая 2026.