Германіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Германіт

Германіт (ад хімічнага элемента германій) — мінерал з групы складаных сульфідаў. Cu26Fe4Ge4S32. Утрыманне Ge вагаецца ад 7 да 10%. Выяўляюцца нязначныя прымешкі Zn, Pb, Ga і As. Большасцю даследчыкаў адносіцца да кубічнай (або псеўдакубічнай) сістэмы. Крышталі невядомыя. Знаходзіцца звычайна ў выглядзе асобных зярнят, вылучэнняў, суцэльных мас у цеснай асацыяцыі з пірытам, бляклымі меднымі рудамі, сфалерытам, галенітам. Колер карычнева-ружовы з фіялетавым адценнем; непразрысты, бляск металічны. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 4,0; шчыльнасць 4400-4600 кг/м³. Знойдзены ў гідратэрмальных радовішчах медна-поліметалічнага тыпу. Важная руда для атрымання германію. Адзінае вядомае прамысловае радовішча - Цумеб у Намібіі (Паўднёва-Заходняя Афрыка).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]