Германія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Федэратыўная Рэспубліка Германія
ням.: Bundesrepublik Deutschland
Flag of Germany.svg Герб Германіі
Сцяг Германіі Герб Германіі

Каардынаты: 51°31′00″ пн. ш. 9°55′00″ у. д. / 51.516667° пн. ш. 9.916667° у. д. (G) (O) (Я)

EU-Germany.svg
Дэвіз: «Адзінства і Права і Свабода
ням.: Einigkeit und Recht und Freiheit»
Гімн: «Песня немцаў (трэці слупок)»
Заснавана 3 кастрычніка 1990 года (Дзень нямецкага адзінства)
Дата незалежнасці 23 мая 1949 года
Афіцыйная мова нямецкая[прым 1][прым 2]
Сталіца дэ-юрэ: Берлін
дэ-факта: Берлін і Бон
Найбуйнейшыя гарады Берлін, Гамбург, Мюнхен, Кёльн
Форма кіравання Федэратыўная парламенцкая рэспубліка
Федэральны прэзідэнт
Федэральны канцлер
Іаахім Гаўк
Ангела Меркель
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
63-я ў свеце
357.375,62 км²
2,42 %
Насельніцтва
• Ацэнка (2016)
Шчыльнасць

≧81 900 000[1] чал. (15-я)
229 чал./км²  (36-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$3,089 трлн[2]  (5-ы)
$37 814 [2]
ІРЧП (2011) 0,905[3] (вельмі выс.) (9-ы)
Валюта еўра[прым 3]
Авіякампанія Lufthansa
Інтэрнэт-дамен .de
Код ISO DE
Тэлефонны код +49
Часавы пояс +1 (улетку +2)
  1. Федэральнае міністэрства юстыцыі (ням.) 
  2. Літаратурная нямецкая мовау ўтворана на аснове верхненямецкага дыялекта. дацкая, лужыцкая, фрызская і цыганская з'яўляюцца афіцыйна прызнанымі мовамі нацыянальных меншасцей. Ніжненямецкая — рэгіянальным дыялектам.
  3. Да 2002 года — нямецкая марка.

Герма́нія  (ням.: Deutschland), Федэраты́ўная Рэспу́бліка Герма́нія (ням.: Bundesrepublik Deutschland), альтэрн.: Няме́ччына — федэратыўная краіна ў Заходняй Еўропе, якая мяжуе з Польшчай і Чэхіяй на захадзе, Аўстрыяй і Швейцарыяй на поўдні, Францыяй, Люксембургам, Бельгіяй і Нідэрландамі на захадзе, Даніяй на поўначы. Германія з'яўляецца федэратыўнай парламенцкай рэспублікай у склад якой уваходзяць 16 адміністратыўных адзінак, вядомых як федэральныя землі. Кожная з зямель захоўвае абмежаваны «суверэнітэт». Сталіцай і самым найбуйнейшым горадам краіны з'яўляецца Берлін.

На поўначы Германія мае выхад да Балтыйскага і Паўночнага мораў. На поўдні праз яе тэрыторыю праходзіць горная сістэма Альпаў. З насельніцтвам у 82 млн. жыхароў Германія з'яўляецца адной з самых шматнасялёных краін ЕС. Акрамя таго, яна атрымала міжнароднае прызнанне, як краіна з найвышэйшым паказчыкам іміграцыі (3-е месца), што ў канцы канцоў вылілася ў міграцыённы крызіз.

У ходзе нямецкай рэвалюцыі 1848 узнік першы дэмакратычны парламент Германіі. Аднак федэральны ўрад быў створан толькі ў 1871, калі дзякуючы Ота фон Бісмарку была створана Германская імперыя. Пад час Веймарскай рэспублікі і Трэцяга рэйха строй краіны хутка мяняўся ад дэмакратычнага да таталітарнага, што ў выніку прывяло да пачатку Другой Сусветнай вайны. Пасля капітуляцыі нацыскага ўрада ў 1945 годзе, тэрыторыя краіны была падзелена на акупацыйныя зоны. Пачатак Халоднай вайны падзяліў краіну на дзьве часткі: 23 мая 1949 года быў прынят асноўны закон Федэратыўнай рэспублікі на тэрыторыі акупацыйных зон Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША; а ўслед за ім 7 кастрычніка 1949 года было абвешчана аб стварэнні Германскай Дэмакратычэскай рэспублікі на тэрыторыі Савецкай акупацыйнай зоны. Пасля аб'яднання дзьвух частак краіны 3 кастрычніка 1990 года, гэты дзень адзначаецца як дзяржаўнае свята.

Германія з'яўляецца адной з краін-заснавальніц Еўрапейскага Саюза. Разам з 18 іншымі краінамі-членамі ЕС яна стварае Еўразону. Таксама яна — удзельнік такіх арганізацый, як ААН, НАТА, Вялікай сямёркі (G7), Вялікай Васьмёркі (G8), і дваццаткі (G20, група дваццаці).

У ФРГ дамініруе канцэпцыя сацыяльнай рынкавай эканомікі. Дзякуючы яе, эканоміка Германіі па паказчыку намінальнага валавага ўнутранага прадукту выйшла на першае месца ў Еўропе і на чацвёртае ў свеце. У 2014 годзе яна займала трэцяе месца па колькасьці імпарту і экспарту. Па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу, Германія мае адзін з самых найвышэйшых паказчыкаў у свеце. Яе выдатныя асобы зрабілі шмат дасягненняў у мастацтве і архітэктуры, музыцы, філасофіі і кіно, кухні і спорту, навукі і культуры. На тэрыторыі краіны дзейнічае 36 аб'ектаў, якія ўключаны ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Deutsch[правіць | правіць зыходнік]

Слова 'deutsch' ( [dɔʏtʃ] ) у нямецкай мове паходзіць ад старажытнанямецкага diutiscзаходнефранкскай* Þeodisk ), якое азначае «які належыць да народа» (словы Þeudā у прагерманскай і тое, што адбылося ад яго старажытнанямекцкая diot [a] у агульным сэнсе пазначалі «народ»). Так ідэнтыфікавалі сябе германцы у супрацьлегласць суседнім народам, якія казалі на іншых мовах: славянскіх на ўсходзе і раманскіх на поўдні.

Deutschland[правіць | правіць зыходнік]

Пад час Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 адбылося адрачэнне нямецкага кайзера Вільгельма II ад улады. Нягледзячы на тое, што манархія была звергнута і новай нямецкай уладай было абвешчана аб стварэнні Нямецкай рэспублікі (ням. «Deutsche Republik» або «Republik Deutschland»), назва краіны так і засталася Deutsches Reich («Германская імперыя», або «Германская дзяржава»). Нават ужо пры Веймарскай рэспублікі гэтая назва засталася той жа.

Пасля падзення манархіі ў Аўстра-Венгрыі ў 1919 годзе, была створана Нямецкая Аўстрыя (ням. Republik Deutschösterreich), якая хацела далучыцца да германскай рэйху, але не магла, бо па Сен-Жэрменскім мірным дагаворы з краінамі-пераможцамі ёй забаранялася ўваходзіць у склад Германіі, ці складаць з якія-небудзь саюзы.

Пасля Другой сусветнай вайны саюзнікі-пераможцы прымянялі да акупіраванай тэрыторыі былой Германскай імперыі (без Аўстрыі) назву Deutschland. У 1949 годзе былі падпісаны канстытуцыі двух Германій: капіталістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Германія («Bundesrepublik Deutschland») і сацыялістычнай Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі («Deutsche Demokratik Republik»). Пасля аб'яднання ФРГ і ГДР у 1990 годзе, поўная афіцыйная назва Германіі гучыць па-нямецку так: «Bundesrepublik Deutschland» (ці «Deutschland»).

Германія[правіць | правіць зыходнік]

Славянская назва Германія паходзіць ад лацінскага «Germania», якое ўзыходзіць да складанням антычных аўтараў I стагоддзя н. э. і ўтворана ад этноніма «германцы» (лац. Germanus). Упершыню назва была ўжыта Юліем Цэзарам у «Цыдулках аб гальскай вайне» адносна плямёнаў, якія пражывалі за Рэйнам. Само слова, верагодна, мае нелацінскія карані і паходзіць ад кельцкага «Gair» («сусед»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Імператарская карона. Свяшчэнная Рымская імперыя.

Уладары Свяшчэннай Рымскай імперыі, якая ўзнікла ў 10 ст. іменаваліся германскімі імператарамі, яны кіравалі кангламератам незалежных дзяржаў, вольных гарадоў і незалежных феадальных уладанняў (княстваў, герцагстваў, графстваў). Палітычнае аб'яднанне нямецкамоўнага насельніцтва было паэтапна ажыццёўлена на працягу 19 ст. Аўстрыя стварыла Германскі саюз, які праіснаваў з 1815 да 1866 як дэцэнтралізаваная канфедэрацыя дзяржаў. У 1871 Прусія аб'яднала дзяржавы Саюза пад сваёй эгідай у Германскую імперыю. Амаль 75 гадоў (1871—1945) гэтая дзяржава стала адной з вядучых сусветных дзяржаў, аб'ядноўвала ў сваіх межах усе асноўныя нямецкамоўныя народнасці Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, за выключэннем нямецкамоўнага насельніцтва Аўстрыі і Швейцарыі. На тэрыторыі Германскай імперыі, калі не лічыць невялікіх змен, у 1918 паўстала Веймарская рэспубліка. У 1933 гэтая жа тэрыторыя ператварылася ў нацысцкі Трэці рэйх. Пасля паразы нацысцкай дзяржавы ў Другой сусветнай вайне Германія была занятая саюзнікамі-пераможцамі і падзеленая на чатыры зоны акупацыі. Пасляваеннае дзяленне было афіцыйна замацавана стварэннем двух нямецкіх дзяржаў: Федэратыўнай Рэспублікі Германія (ФРГ, Заходняй Германіі), якая ўключала фактычна (але не юрыдычна) Заходні Берлін, і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР, Усходняй Германіі). Ланцуг драматычных падзей (кульмінацыя прыйшлася на 1990) прывяла да аб'яднання двух Германій: Усходняя Германія стала часткай ФРГ.

Фізічная геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тапаграфічная карта Германіі (нямецкая версія).

Тэрыторыя Германіі падзяляецца на тры буйныя шыротнаарыентаваныя вобласці, шмат у чым абумоўленыя характарам рэльефу: Паўночна-Германская нізіна — на поўначы, горы Сярэдняй Германіі — у цэнтры і Альпы — на поўдні.

Германія мяжуе з дзевяццю краінамі: з Даніяй на поўначы (працягласць агульнай мяжы – 67 км), з Польшчай (442 км) на паўночным усходзе і з Чэхіяй (811 км) на ўсходзе, з Аўстрыяй (815 км) на паўднёвым усходзе, са Швейцарыяй (316 км) на поўдні, з Францыяй (448 км) на паўднёвым захадзе, з Люксембургам (135 км) і Бельгіяй (156 км) на захадзе і з Нідэрландамі (567 км) на паўночным захадзе. Агульная працягласць мяжы складае 3757 км. Такім чынам, Германія мае межы з большасцю еўрапейскіх краін.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Спрошчаная геалагічная карта Германіі (нямецкая версія).

Тэрыторыя Германіі ствараецца з геалагічна старажытных (дакебрыйскіх) Усходне-Еўрапейскай платформы (на поўначы і паўночным усходзе) і Балтыйскага шчыту (на поўначы), а таксама з геалагічна маладой (кайназойскай) Альпійска-Карпацкай горнай сістэмай на поўдні. Такім чынам, адпаведныя вобласці зямной кары Германіі з'яўляюцца ў геалагічным паняцці часу сярэдняга ўзросту і былі створаны на Усходне-Еўропейскай платформе ў працэсе акрэцыі падчас палеазою. Гэтыя ўчасткі фарміруюць геалагічны фундамент Германіі. Старажытны фундамент складаецца з чатырох узроўняў зямной кары (па-нямецку: Stockwerke), якія перасякаюцца ў Цэнтральнай Еўропе на поўнач ад Альпаў. Узроўні ў асноўным адлюстроўваюць ўзроставыя ўзаемаадносіны парод і вялікіх тэктанічных тэндэнцыі, якім зямная кара падвяргалася ў ходзе яе геалагічнай гісторыі: пашырэнне зямной кары і шырока распаўсюджаныя, у асноўным марскія, ссядання, якія чаргуюцца з гораўтварэннем і шырокай эрозіяй. Паверхня Германіі развівалася ў яго бягучай канфігурацыі з-за рэгіянальных адрозненняў у дзеянні і з'яўленню знешніх і ўнутраных сіл за якое прайшло 20 мільёнаў гадоў. Германію можна падзяліць на тры фізіка-геаграфічных рэгіёнаў: Цэнтральна-Еўрапейская Дэпрэсіі, Цэнтральныя еўрапейскія блокі і Альпы.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Цугшпіцэ ў Баварыі з вышынёй у 2962 метраў з'яўляецца самай высокай кропкай Германіі.

Геалагічна маладыя горы Альпы з'яўляюцца самымі высокімі і доўгімі гарамі Германіі. Нямецкія Альпы вышынёю толькі ад 2000 м амаль цалкам знаходзяцца ў стане Баварыі. Гара Цугшпіцэ (2962 м), якая знаходзіцца на мяжы з Аўстрыяй, з'яўляецца самай высокай кропкай абедзвух краін.

Цэнтральнае нямецкае ўзвышша распасціраецца ад паўночнага краю цэнтральнага горнага парога і да Альп, Верхняга Рэйну і Бодэнскага возера. Яно, як правіла, расце з поўначы на поўдзень па вышыні і працягласці. Самай высокай кропкай ўзвышша з'яўляецца пік Фельдберг (1493 м) у Шварцвальдзе, а пасля Вялікі Арбэр (1456м) у Баварскім лесе. Вяршыны вышынёю больш за 1000 метраў над узроўнем мора ёсць таксама ў Рудных гарах, Фіхтэльгебіргэ, Швабскіх Альбах і горным масіве Гарц, дзе акрамя таго, знаходзіцца самая высокая кропка паўночнай Германіі – гара Брокен (1142,2 м). На поўнач ад Цэнтральнага нямецкага ўзвышша горы адсутнічаюць і сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае не больш за 100 м. Адзіным выключэннем з'яўляецца пагорак Хайдэохэ з вышынёй у 201,4 м (назва самой вышыні па-ням. Heideberg) які знаходзіцца ў муніцыпалітэце Грэдэн (федэральная зямля Брандэнбург).

Воды[правіць | правіць зыходнік]

Рэйн і замак Рэйнштайн.

З шасці рэк з найбуйнейшымі басейнамі Рэйн, Эльба, Вэзэр, Эмс (Паўночне мора) і Одэр (Балтыйскае мора) належаць да рэк Паўночнай Атлантыкі і толькі Дунай бярэ пачатак у Чорным моры, якое гідраграфічна мае сувязь з Міжземным морам. Вадазбор гэтых двух сістэм падзяляюцца адзін ад аднаго Галоўным Еўрапейскім водападзелам.

Самая вялікая рака Германіі — Рэйн, які жывіцца ад велізарнага веера прытокаў у перадгор'ях Альпаў. Паміж Бінгенам і Бонам гэтая рака праразае глыбокую цясніну ў Рэйнскіх Сланцавых гарах, далей выходзіць на Паўночна-Германскую нізіну і ўпадае ў Паўночнае мора. Амаль палову сцёку Рэйн атрымлівае з Альпійскай вобласці. У пачатку лета адбываецца бурная паводка, абумоўленае раставаннем снега ў гарах. Горы Сярэдняй Германіі, адкуль паступае другая палова сцёку, маюць цалкам іншы рэжым з максімумам сцёку ўзімку, калі выпарэнне мінімальнае. Спалучэнне гэтых двух крыніц забяспечвае Рэйну не толькі багаты, але і рэгулярны сцёк, што вельмі спрыяльна для суднаходства. Большасць іншых рэк краіны пачынаецца ў гарах Сярэдняй Германіі. У асноўным гэта прытокі Рэйна, але ёсць і самастойныя рэкі, напрыклад Везэр і Эльба, якія нясуць свае воды ў Паўночнае мора. Паколькі жыўленне ад снягоў Альпійскай вобласці адсутнічае, на гэтых рэках у канцы лета і ўвосень назіраецца межань. Одэр і яго асноўны прыток Нейсэ таксама бяруць пачатак у горах Сярэдняй Германіі. На поўдні краіны ў Шварцвальдзе пачынаецца Дунай, які цячэ на ўсход. Яго водны рэжым фармуецца ў асноўным пад уплывам якія бяруць пачатак у Альпах правых прытокаў. Летнія паводкі і зімовая межань ствараюць неспрыяльныя ўмовы для навігацыі.

Натуральныя возеры ў асноўным ледавіковага паходжання. Такім чынам, існуе вялікая частка буйных азёр у перадгор'ях Альпаў, у Гальштынскай Швейцарыі і ў Макленбургу. Самым вялікі возерам, якое цалкам ляжыць на нямецкай тэрыторыі, з'яўляецца возера Мюріц – частка Макленбургскага паазёр'я. А самым вялікім возерам на мяжы, большая частка якога належыць Германіі, з'яўляецца Бодэнскае возера, часткі якога ёсць таксама ў Аўстрыі і Швейцарыі.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Восеньскі змяшаны лес ва ўмераным клімаце.

Германія, як і ўся Заходняя Еўропа, адрозніваецца ўмераным марскім кліматам. Выяўленая агульная заходняя цыркуляцыя атмасферы, прычым халоднае палярнае паветра, пранікаючы да поўдня, прыціскаецца да паверхні, а цёплае паветра рухаецца на поўнач і зацягваецца ў вільготныя катлавіны. Паколькі ўзімку воды Паўночнай Атлантыкі цяплейшыя, чым суша, цёплае паветра распаўсюджваецца ў Еўропе, забяспечваючы тэмпературы нашмат вышэй сярэдніх для дадзеных шырот.

Нізкія тэмпературы назіраюцца пры распаўсюджванні над Еўропай антыцыклона, які прыносіць масы халоднага паветра з Сібіры. У такіх сітуацыях тэмпературы на Паўночна-Германскай нізіне могуць панізіцца да −12 °C. У цэлым узімку тэмпературы памяншаюцца да ўсходу: сярэдняя ізатэрма студзеня 0 °C праходзіць па лініі Любек — Бон. На поўдні краіны тэмпературы паніжаюцца за кошт бoльшых вышынь. Снежны полаг звычайна трымаецца 20-25 дзён на поўначы, больш 40 дзён у паўднёвай Баварыі і звыш 100 дзён у Альпах і на вяршынях Шварцвальда.

Улетку сітуацыя процілеглая. Тэмпературы падвышаюцца ў паўднёвым кірунку, і самыя высокія паказчыкі адзначаюцца на Верхнерэйнскай нізіне. Сярэдняя тэмпература ліпеня там 19 °C. Летнія тэмпературы на Паўночна-Германскай нізіне падвышаюцца на ўсход і паўднёвы ўсход. Сярэдняя тэмпература ліпеня ў Берліне 18,5 °C.

Сярэднія гадавыя сумы ападкаў на Паўночна-Германскай нізіне дасягаюць максімуму парадку 750 мм на ўзбярэжжы Паўночнага мора і паступова памяншаюцца да ўсходу. На поўдзень ад нізіны ва ўмовах рассечанага рэльефу размеркаванне ападкаў ускладняецца: у гарах выпадае звыш 1000 мм, а часам да 2000 мм ападкаў, тады як у некаторых ізаляваных катлавінах за год выпадае не больш 500 мм. Гэтак жа малыя сумы ападкаў выпадаюць у паласе, змешчанай да поўначы ад Сярэднегерманскіх гор, у іх дажджавым ценю. Паўсюдна максімум ападкаў прыходзіцца на лета, хоць паўночна-заходнія прыморскія раёны атрымліваюць бoльшую частку ападкаў узімку ва ўмовах мяккага надвор'я.

Глебы[правіць | правіць зыходнік]

Поле ў Саксоніі.

Разнастайнасць глеб залежыць пераважна ад мясцовых мацярынскіх парод і характару карэннага расліннага полага. Пясчаныя субстраты Паўночнагерманскай нізіны моцна вышчалачаны, асабліва пад верасоўнікамі і хваёвымі лясамі. Гэтыя бедныя кіслыя падзолістыя глебы не спрыяльныя для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Ёсць буйныя арэалы кіслых балотных глеб. Глебы прыбярэжных маршаў пасля правядзення меліярацыі становяцца ўрадлівымі.

Глебы гор Сярэдняй Германіі вельмі разнастайныя. Трывалыя карэнныя пароды горных масіваў доўгі час падвяргаліся выветрыванню ва ўмовах прахалоднага вільготнага клімату, і там сфармаваліся вышчалачаныя кіслыя бурыя лясныя глебы, якія часам утрымоўваюць шмат камянёў. Яны выкарыстоўваюцца пад пашы або лясы. Самыя ўрадлівыя глебы распаўсюджаныя на нізінах і рачных тэрасах, асабліва пры наяўнасці полага лёсаў, — гэта чарназёмы, якія сустракаюцца на ўсход ад Гарца і ў Цюрынгіі і пераходзяць у бурыя лясныя глебы. У мінулым гэтыя раёны былі пакрыты шыракалістымі лясамі, якія ў значнай ступені зведзеныя. Тут размешчаныя лепшыя ворныя землі. Глебы групы буразёмаў распаўсюджаныя на марэнных раўнінах усходняга Шлезвіг-Гальштэйна і предгорных раўнінах Баварыі. Глебы Альп адрозніваюцца ў залежнасці ад вышыннага становішча мясцовасці і крутасці схілаў. Гэта маламагутныя камяністыя глебы, вышчалачанасць якіх узрастае з вышынёй.

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшы нямецкі востраў Руген, размешчаны ў Заходняй Памераніі ў Балтыйскім моры. На захадзе ад яго ляжыць востраў Хідэнзэе.

Прама насупраць Вадэнскага мора, якое праходжіць па тэрыторыі галадскага, нямецкага і дацкага узбярэжжаў Паўночнага мора, знаходзяцца Фрызскія астравы. Паўночна-Фрызскія астравы узніклі ў выніку прасядання глеб і наступнага затаплення ўзбярэжжа, а Усходне-Фрызскія астравы – у выніку прасядання алювіяльных глеб з-за паралельных плыняў, хваль і высокага узроўню асадкаў, што ў канцы-канцоў прывяло і да іх аддзялення ад мацерыка. Размешчаны сярод Нямецкай Бухты востраў Гельгаланд з'яўляецца самым аддалёным нямецім востравам з пастаяным насельніцтвам.

«Востраў-кветка» у Бодэнскім возеры.

Самыя вялікія астравы ў Балтыйскім моры (з захаду на ўсход): Фемарн, Поэль, Хідэнзэе, Руген і Узэндом. Руген з'яўляецца самым вялікім нямецкім востравом па плошчы. А самы вялікі паўвостраў – Фішланд-Дарс-Цынгіс. Усе астравы, акрамя Фемарна, з'яўляюцца часткай Бодэнскага ўзбярэжжа і былі створаны ў працэсе затаплення дновых марэн. Найбуйнейшыя і найбольш вядомыя астравы ва ўнутраных водах (азёрах або рэках) гэта – Райхенау, Майнау, Ліндау, а таксама Херэнінзэль у Кімзэ.

Глядзіце таксама: Спісак астравоў Германіі.

Расліннасць і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Цюрынгскі лес зімой. Каля 32 адсотка нямецкай зямлі занята лясамі.

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Фауна[правіць | правіць зыходнік]

У густанаселенай Германіі, дзе карэнныя лясы былі альбо зведзеныя, альбо замененыя лесапасадкамі, натуральная расліннасць амаль не захавалася. Зыходныя лясы з дуба і бярозы на поўначы краіны на працягу стагоддзяў былі замешчаныя арэаламі апрацаваных земляў у асяроддзі шырокіх верасоўнікаў, выкарыстоўваных пад пашы. У цяперашні час верасоўнікі прадстаўленыя толькі ў запаведніках. Бяднейшыя землі адводзяцца пад лесапасадкі, асабліва хвоі.

Нізкагор'і Сярэдняй Германіі пакрытыя пышнымі букавымі лясамі, якія чаргуюцца з буйнымі масівамі пасадак яловых лясоў. На пясчаніках з'яўляецца хвоя.

У больш высокіх гарах Сярэдняй Германіі і ў Альпах букавыя лясы з вышынёй змяняюцца букава-піхтавымі, а затым яловымі. У самых высокіх масівах, а таксама ў Альпах вышэй 2200—2800 м растуць травы, лішайнікі і імхі. Дзівіць багацце кветкавых раслін.

Сярод самых характэрных жывёл у лясах Германіі вылучаюцца вавёрка, дзік і лісіца. Звычайныя высакародны алень, казуля і лань. На высечках прыжыліся зайцы, трусы і іншыя грызуны, замест лясных відаў птушак там распаўсюджваюцца тыповыя для адкрытых прастор і жывых загарадзяў. На альпійскіх лугах жыве сурок. Забруджванне рэк пагражае існаванню выдры. Вільготныя раёны па берагах Балтыйскага і Паўночнага мораў маюць важнае значэнне для пералётных птушак Еўропы, асабліва качак, гусакоў і балотных птушак. На дахах у гэтым раёне часам можна ўбачыць гнёзды буслоў.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Германія — парламенцкая рэспубліка. Прэзідэнт выконвае прадстаўнічыя функцыі, а рэальныя паўнамоцтвы мае канцлер. Парламент складаецца з двух палатаў: вышэйшай (Бундэсрат) і ніжэйшай (Бундэстаг). Партыя, якая перамагае на парламенцкіх выбарах, прапаноўвае свайго канцлера і фарміруе ўрад, які павінен мець большасць дэпутатаў у Бундэстаге. На апошніх парламенцкіх выбарах 27 верасня 2009 перамог блок ХДС/ХСС. Канцлерам засталася Ангела Меркель.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Karte Deutsche Bundesländer (nummeriert).svg

Германія — федэратыўная дзяржава. Яна падзяляецца на 16 суб'ектаў — зямель (ням.: Bundesla"nder), сярод якіх 3 гарады: Берлін, Брэмен і Гамбург.

  1. Flag of Baden-Württemberg.svg Бадэн-Вюртэмберг
  2. Flag of Bavaria (lozengy).svg Свабодная дзяржава Баварыя
  3. Flag of Berlin.svg Горад Берлін
  4. Flag of Brandenburg.svg Брандэнбург
  5. Flag of Bremen.svg Свабодны ганзейскі горад Брэмен
  6. Flag of Hamburg.svg Свабодны ганзейскі горад Гамбург
  7. Flag of Hesse.svg Гесен
  8. Flag of Mecklenburg-Western Pomerania.svg Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
  9. Flag of Lower Saxony.svg Ніжняя Саксонія
  10. Flag of North Rhine-Westphalia.svg Паўночны Рэйн-Вестфалія
  11. Flag of Rhineland-Palatinate.svg Рэйнланд-Пфальц
  12. Flag of Saarland.svg Заарланд
  13. Flag of Saxony.svg Вольная дзяржава Саксонія
  14. Flag of Saxony-Anhalt.svg Саксонія-Анхальт
  15. Flag of Schleswig-Holstein.svg Шлезвіг-Гольштэйн
  16. Flag of Thuringia.svg Свабодная дзяржава Цюрынгія

Землі ў сваю чаргу падзяляюцца на 438 акругаў (ням.: Kreise).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мужчына ў баварскім народным строі

Паводле перапісу 2011 года, насельніцтва Германіі на 31 снежня 2011 года складала 80.327.900 жыхароў. 15,7 % насельніцтва былі маладзей за 18 гадоў, 42,3 % паміж 18 і 49 гадамі, 20,8 % паміж 50 і 64 гадамі. 21,2 % былі старэй за 65 гадоў. Сярэдні ўзрост складаў у 2010 годзе 43,7 гадоў.[4]

Узровень нараджальнасці быў у 2010 годзе на вельмі нізкім узроўні ў параўнанні з іншымі краінамі свету (у сярэднім 1,39 дзіця на кожную жанчыну ці 8,1 нараджэнняў на 1000 жыхароў).[5] У 2011 годзе было зарэгістравана 852.328 смярцей, прыблізна 10,4 на 1000 жыхароў.[6]

Каля 74 млн жыхароў Германіі (92,3 %) мелі ў 2011 годзе нямецкае грамадзянства. Пры гэтым прыблізна 15 млн жыхароў (19 %) былі ў 2011 годзе імігрантамі ці дзецьмі імігрантаў (гэтыя людзі, незалежна ад іх сённяшняга грамадзянства, ці прынамсі адзін з іх бацькоў прыехалі ў Германію пасля 1955 года). Паводле даследавання ААН, праведзенага ў 2006 годзе, Германія знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце па колькасці імігрантаў[7]. Найбольш іншаземцаў паходзіла ў 2010 годзе з Турцыі (1.629.480 людзей з турэцкім грамадзянствам). Гарадамі з найбольшай доляй іншаземцаў былі ў 2010 годзе Афенбах-на-Майне (25,8 %), Мангейм (23,6 %) і Мюнхен (23,5 %).[8]

Каля 60 % насельніцтва належаць, станам на 2011 год, адной з хрысціянскіх канфесій: 29,9 % з'яўляюцца рыма-каталікамі (галоўным чынам на поўдні і захадзе краіны), 28,9 % пратэстантамі (перад усім на поўначы).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Германія з'яўляецца высокаразвітай краінай, па аб'ёмах таварнага вытворчасці саступае толькі Японіі і ЗША. ВУП па сектарах эканомікі дзеліцца наступным чынам: сельская гаспадарка дае 0,9%, прамысловасць - 30,1%, сфера паслуг - 69%. На душу насельніцтва ў 2008 г. ён складаў 34 800 $.

Пасля аб'яднання ў 1990 г. ФРГ і ГДР Германія стала краінай з найбольшым эканамічным патэнцыялам у Еўропе. Аб'яднанне Германіі дало новыя магчымасці для развіцця эканомікі.

Высокая ролю дзяржавы ў эканоміцы была характэрная для Нямеччыны ва ўсе часы. Мадэль сацыяльнага рынкавай гаспадаркі ўяўляе сабой кампраміс паміж эканамічным ростам і раўнамерным размеркаваннем багацця. «Рэйнскі капіталізм »- асаблівасць эканамічнага развіцця краіны. Ён характарызуецца значнай роляй банкаў у эканоміцы краіны. Высокі ўзровень  сацыяльных гарантый прывёў да таго, што 40% чыстага прыбытку нямецкіх кампаній ідзе на аплату працы, адлічэнні ў сацыяльныя фонды. З 100 еўра чыстай заработнай платы ў сярэднім на адлічэнні ў сацыяльныя фондаў ідзе 81 еўра.

З 2003 г. Германія стала вядучым экспарцёрам свету, пацясніўшы нават ЗША. З'ява «надиндустриализации» характэрна для сучаснай магутнай  эканомікі Германіі. Гэта азначае, што доля прамысловасці ў вытворчасці ВУП досыць вялікая ў параўнанні са шматлікімі іншымі развітымі краінамі  свету. Толькі Японія, Ірландыя і Партугалія з'яўляюцца ў большай ступені індустрыяльнымі, чым Нямеччына. Гэта невыпадкова, паколькі спецыялізацыяй Германіі ў сусветнай эканоміцы з'яўляецца вытворчасць прамысловай прадукцыі, галоўным чынам прадукцыі машынабудавання.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Германія мае шырока разгалінаваную і добра збалансаваную прамысловасць. Яе аснову складаюць буйныя сусветныя канцэрны і сярэднія прамысловыя прадпрыемствы. Гіганцкія манаполіі: «Крупа», «Ціс», «Баер», «Маннесман» і інш займаюць панавальныя пазіцыі.

Энергетыка краіны працуе як на ўласных, так і на імпартных энерганосьбітах. Нафту да нафтаперапрацоўчых заводаў дастаўляюць нафтаправодах з Ратэрдама, Марсэлю, Генуі, праз уласныя марскія парты Парастак, Вильгельмсгафен, Бремерхафен, Гамбург. Найбуйнейшыя цэнтры перапрацоўкі нафты - Карлсруэ, Ингольдштадт, Эмден, Гамбург, Брэмен. Газ краіна атрымлівае транзітам з Расіі і газаправодамі праз Нідэрланды з марскіх радовішчаў Нарвегіі.

У Рурскім, Аахенскому і Саарский басейн здабываюць каменны вугаль, буры - у раёне Кёльна, Лейпцыга, Гальле і Котбус. 85% здабытага бурага вугалю Германіі выкарыстоўваецца ў электраэнергетыцы. Цеплавыя электрастанцыі сканцэнтравана ў раёнах здабычы бурага вугаль. На экспарт яно паступае выключна ў выглядзе брыкетаў.

Электраэнергетыка краіны прадстаўлена усімі асноўнымі відамі электрастанцый, сярод якіх пераважаюць па магутнасці атамных, якія даюць больш за траціну электраэнергіі.

У прамысловасці вядучую ролю гуляе машынабудаванне. Яго прадпрыемствы размешчаны амаль ва ўсіх гарадах ФРГ, сярод якіх самымі  цэнтрамі з'яўляюцца Берлін, Мюнхен, Нюрнберг, Франкфурт, Кёльн, Гамбург, Кіль, Лейпцыг, Дрэздэн, Штутгарт, Вольфсбург. Траціна прамысловай прадукцыі складае аўтамабілебудаванне: канцэрны «Даймлер», БМВ, «Фольксваген», МАН.

Цяжкае машынабудаванне засяроджана ў Дуйсбургу, Эсэне, Хемніц, Аўгсбургу, Франкфурце-на-Одэры. Абсталявання для паліграфічнай прамысловасці вырабляецца ў Гейдэльберг, Плаўэн, Хемніц. Германія займае адно з вядучых месцаў у свеце па будаўніцтву марскіх судоў (1-е  - У Еўропе і 3-е - у свеце). Ва ўсім свеце шырокай папулярнасцю карыстаецца нямецкая электратэхнічная прамысловасць («Сіменс», «Бош»).

Хімічная і фармацэўтычная прамысловасць выпускае прадукцыю сусветнага ўзроўню (канцэрны «Велла», «Хенкель» і інш.) Усё большае значэнне набывае выпуск сінтэтычных і штучных матэрыялаў і валокнаў. У Саксоніі сфармаваўся горна-хімічны цыкл. Тут ёсць паклады мінеральнай сыравіны для хімічнай прамысловасці, з якіх вырабляюць кальцыніраванай соду, хлор, магній і інш. Па аб'ёмах хімічнай вытворчасці Германія саступае толькі ЗША.

Развітыя лёгкая, тэкстыльная і харчовая прамысловасць. На ўвесь свет вядомыя маркі спартыўнай вопраткі і абутку «Адыдас» (8 прадпрыемстваў і 25 даччыных фірмаў у Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Паўночнай Афрыцы) і «Пума» (даччыныя фірмы ў ЗША, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі).

Дзесяткі гатункаў піва экспартуюцца ў іншыя краіны Еўропы. Па аб'ёмах піваварнага вытворчасці, экспартам і спажываннем яго прадукцыі Германія займае першае месца ў Еўропе, а ў свеце саступае толькі ЗША.

У 80-я гады мінулага стагоддзя ў ФРГ з'явіліся тэхнапаркі, цяпер іх больш за 20. Найбуйнейшы з іх, у які ўваходзіць больш за 200 фірмаў, якія спецыялізуюцца на мікраэлектроніцы - «Ізар Вэлі» - створаны на базе Мюнхенскага ўніверсітэта.

У апошні час усё больш галін прамысловасці ФРГ залежаць ад імпарту першаснага сыравіны, паўфабрыкатаў і паліва, але іх адрознівае высокая прадукцыйнасць працы, што з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце. Па ўзроўні  жыццёвых стандартаў Германія займае адно з першых месцаў у свеце.

Доля Германіі ў сусветным ВУП складае каля 8%, а ў Еўрапейскім  - Каля траціны. Сельская гаспадарка. Пасля аб'яднання двух Германіі краіна стала найбуйнейшым сельскагаспадарчым вытворцам Еўропы, але высокаінтэнсіўных  сельская гаспадарка пакрывае патрэбнасці насельніцтва і прамысловасці краіны не больш чым на 80%.

Як і Японія, яна з'яўляецца найбуйнейшым у свеце імпарцёрам сельгаспрадукцыі -  мяса, харчовай і кармавога збожжа, алею, гародніны і садавіны. Больш за  3 / 4 сильсьгосппродукции у коштавым вылічэнні дае жывёлагадоўля: развядзенне малочнага жывёлы і свінагадоўля (вытворчасць цвёрдых сыроў, масла і мясапрадуктаў). Разводзяць таксама авечак і коз, вялікія тэрыторыі  займаюць пашы.

Прадукцыяй раслінаводства з'яўляюцца збожжавыя: пшаніца, жыта, авёс, рапс; тэхнічныя культуры: цукровыя буракі, тытунь, бульбу. Нямеччыну адрознівае высокая ўраджайнасць пшаніцы - да 70 ц / га. Вырошчваюць гародніну і садавіна, асабліва яблыкі, ячмень і хмель для вырабу піва. Краіна вядомая сваім вінаградарства і вінаробства, якое лепш за ўсё развіваецца ў далінах рэк Рэйн і Мозель (знакамітыя Рэйнскія і мозельского віна). Транспарт. Густая і добра арганізаваная транспартная сетка забяспечвае высокае развіццё эканомікі краіны. Важную ролю як суднаходныя шляхі гуляюць ракі і сістэма каналаў.

Найбуйнейшыя парты і тэрміналы пабудаваны і эксплуатуюцца ў Брэмене, Дуйсбургу, Бремерхафен, Гамбург, Карлсруэ, Любеку, Растоку, Вильгельмсгафен. Камерцыйны марскі флот складаецца з пасажырскіх і  грузавых судоў, контейнеровозов, хімічных і нафтавых танкераў.

Працуе 550 аэрапортаў з выкладзенымі узлётна-пасадкавымі палосамі, найбуйнейшыя з іх - у Берліне, Франкфурце-на-Майне, Гановеры, Гамбургу, Кёльне, Мюнхене, Брэмене, Штутгарце.

Трубаправодны транспарт агульнай працягласцю 48 тыс. км транспартуе краінай кандэнсат, газ, нафта, вычышчаную прадукцыю. Выбрукаваны шашэйныя дарогі краіны складаюць 644.480 км. Германія займае адно з першых месцаў па шчыльнасці высакаякасных аўтамабільных дарог, якімі перасоўваецца больш за 42 млн аўтамабіляў.

Шырокае развіццё атрымаў гарадскі транспарт. Менавіта ў Нямеччыне ў 1881 г. адкрылі першую ў свеце трамвайныя лінію, а ў 1931 г. ажыццявілі першую тэлевізійную трансляцыю. Карыстальнікамі Internet з'яўляецца 42500000 жыхароў краіны.

Важнае месца ў эканоміцы займае міжнародны турызм. Найбольшай папулярнасць атрымалі такія курортныя гарады як Бадэн-Бадэн (асноўны цэнтр турызму ў гарах Шварцвальд), Вісбадэн, Байрот, Ахен. Лікавае колькасць музеяў, помнікаў прыроды, гісторыі і архітэктуры старадаўніх нямецкіх гарадоў прыцягвае ў Германію турыстаў з усяго свету ды і самі немцы вельмі любяць падарожнічаць.

Валюта Германіі — Еўра.

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 13 сакавіка 1992 года. У 1992 і 1995 гадах міністры замежных спраў Германіі прыязджалі ў Беларусь[9].

У красавіку 2002 года старшыня ўраду Беларусі Генадзь Навіцкі наведаў Германію. У 2003 годзе нямецкія прадстаўнікі ў Парламецкім сходзе АБСЕ падтрымалі прапанову аб наданні правамоцнага статусу ў ім Нацыянальнаму сходу Беларусі[9].

У кастрычніку 2007 года ў Мінску пабываў прэм'ер-міністр нямецкай зямлі Брандэнбург Матыяс Платцэк, у лістападзе таго ж года — намеснік міністра замежных спраў Германіі Гернат Эрлер. У лютым 2008 года ў Берліне адбылася нефармальная сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі нямецкага МЗС. Нямецкі ўрад станоўча ўспрыняў нежаданне беларускага кіраўніцтва прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пасля расійска-грузінскай вайны. 10—12 лютага 2009 года Сяргей Мартынаў ажыццявіў афіцыйны візіт у Германію, дзе сустрэўся з нямецкім міністрам замежных спраў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэм'ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Платцэкам і кіраўніцтвам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. У выніку сустрэчы аднавіліся паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленне ў Германію[9].

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

10 лістапада 2004 міністр абароны Германіі Петэр Штрук апублікаваў планы рэфармавання ўзброеных сіл, паводле якіх колькасць вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб, занятых у абслугоўванні частак бундэсвера, скароціцца на траціну (будуць звольненыя 35 тыс. вайскоўцаў і 49 тыс. грамадзянскіх асоб), а 105 пастаянных ваенных гарнізонаў на тэрыторыі Германіі будуць распушчаны.

Разам з скарачэннем будуць праведзены рэформы сістэмы камплектавання арміі і асноўных прынцыпаў яе прымянення.

З 1 ліпеня 2011 абавязковы воінскі прызыў у войска Германіі спынены. Такім чынам, бундэсвер перайшоў да цалкам прафесійнай арміі.

Рэформа прынцыпаў прымянення арміі азначае скарачэнне апорных пунктаў бундэсвера ў агульнай складанасці з 600 да 400. У першую чаргу гэта закране базы сухапутных сіл на тэрыторыі краіны. Міністэрства абароны не бачыць сэнсу ў тым, каб трымаць у межах Германіі цяжка ўзброеныя часткі. Паколькі раёнам магчымых аперацый бундэсвера цяпер лічыцца ўвесь свет, то прынята рашэнне, што больш правільна будзе утрымліваць ваенныя базы за межамі Германіі, на тэрыторыі краін НАТА Усходняй Еўропы, куды неўзабаве будуць перадыслакаваныя галоўныя ударныя групоўкі НАТА.

Пры гэтым змяняецца тэрміналогія — тут мяркуецца размясціць не «ваенныя базы», а «апорныя пункты хуткага разгортвання» і «зоны супрацоўніцтва ў галіне бяспекі», гэта значыць плацдармы, якія стануць асновай для «хуткага разгортвання ўзброеных сіл супраць тэрарыстаў і варожых дзяржаў».

Германія — адна з самых актыўных краін НАТА, якая забяспечвае ваенна-палітычны альянс падчас усіх міратворчых аперацый (Афганістан, Сербія, Македонія, Косава, Самалі і так далей) значнай доляй асабістага складу. Нямецкія войскі таксама ўваходзілі ў склад шматнацыянальных сіл ААН у Цэнтральнай і Заходняй Афрыцы.

З 2000 года замежныя аперацыі бундэсвера штогод абыходзяцца бюджэту краіны прыкладна ў 1,5 млрд еўра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. First demographic estimates for 2009. Eurostat. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 31 студзеня 2010.
  2. 2,0 2,1 Germany. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  3. Human Development Report 2010. The United Nations. Retrieved 5 October 2009.
  4. Der Durchschnittsdeutsche ist 43,7 Jahre, Ärzte Zeitung online.
  5. Statistisches Bundesamt Deutschland: Geburtenentwicklung.
  6. Statistisches Bundesamt: Statistische Wochenberichte Bevölkerung, Soziales und Arbeit — Monatszahlen; Stand: 21. Dezember 2012.
  7. UN Department of Economic and Social Affairs: International Migration 2006 (PDF; 619 kB), Stand: 2006.
  8. Statistisches Bundesamt: Regionalatlas (online)
  9. 9,0 9,1 9,2 Аляксандр Ціхаміраў. Беларусь можа ўвайсці ў Еўропу праз нямецкія вароты// Пагоня. 26 лютага 2009

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы. / Міжнар. асац. беларусістаў, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф. Скарыны; Рэдкал.: А. Мальдзіс (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Цэнтр імя Ф. Скарыны, 1996. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]