Герман Абендрот
| Герман Абендрот | |
|---|---|
| ням.: Hermann Abendroth | |
| | |
| Род дзейнасці | дырыжор, палітык, музычны педагог, выкладчык універсітэта, кампазітар, хормайстар, настаўнік музыкі, general music director, музыкант |
| Дата нараджэння | 19 студзеня 1883[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 мая 1956[5][1][…] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Moritz Abendroth[d][6] |
| Жонка | Elisabeth Abendroth[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Герман Абендрот (ням.: Hermann Paul Maximilian Abendroth; 19 студзеня 1883[1][2][…], Франкфурт-на-Майне, правінцыя Гесэн-Насау[d][3][4][…] — 29 мая 1956[5][1][…], Ена, акруга Гера[d][3][4][…]) — нямецкі дырыжор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і кнігагандляра. У 1900—1903 гадах навучаўся ў Мюнхенскай кансерваторыі па класах тэорыі і кампазіцыі (у Людвіга Цюе), фартэпіяна (у Ганны Хірцэль-Лангенхам) і дырыжыравання (у Фелікса Мотля).
У 1903—1904 гадах быў дырыжорам Мюнхенскага аркестравага таварыства; з 1907 па 1911 год — капельмайстрам Любекскага тэатра, затым, да 1914 года — генерал-музікдырэктарам Эсэна. З 1914 года працаваў у Кёльне, дзе ў 1918 годзе стаў генерал-музікдырэктарам, да 1934 года ўзначальваў Гюрцэніх-аркестр і займаў пасаду дырэктара Кёльнскай кансерваторыі. з 1934 года — аркестра Гевандхаўза і прафесар кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 года — генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімфанічных аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, А.Брукнера. Член Нямецкай акадэміі мастацтваў (ГДР). Нацыянальная прэмія ГДР 1949.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абендрот Герман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Hermann Abendroth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Hermann Abendroth // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1993. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Абендрот Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 4 5 Handbuch Deutsche Musiker 1933–1945 — 2 — 2009. — С. 48.
- 1 2 Абендрот Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11600245X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.