Перайсці да зместу

Герман Максімавіч Брэгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герман Брэгер)
Герман Максімавіч Брэгер
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1962(1962-10-31) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Альма-матар
Член у

Герман Максімавіч Брэгер (нар. 31 кастрычніка 1962, Мінск) — беларускі гісторык і архівіст.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1988). Працаваў у будаўнічых і праектна-канструктарскіх установах Мінска, у 1994—1995 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1997 — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вядучы палеограф, галоўны архівіст).

Член Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю дзяржаўных устаноў ВКЛ XVI—XVIII ст., шляхты і паселішч Ашмянскага і іншых паветаў, займаецца археаграфічнай апрацоўкай актавых кніг Метрыкі ВКЛ, земскіх і гродскіх судоў ВКЛ. Спецыяліст па архіўнай спадчыне ВКЛ XVI—XVIII ст. і рэканструкцыі на яе аснове гісторыі шляхты, населеных пунктаў, культавых устаноў.

Адзін са складальнікаў «Гербоўніка беларускай шляхты»[1].

  • Кальвінскі збор у Вароне // Беларусь—Расія—Японія: Матэрыялы Першых астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча. Мн., 1997 (Беларусіка = Albaruthenica. Вып. 8);
  • Праблемы пошуку дакументаў па гісторыі населеных месцаў і генеалогіі павятовай шляхты былога Віленскага ваяводства ВКЛ да сярэдзіны ХVII ст. у архівах і бібліятэках Вільні // Замежная архіўная Беларусіка: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 25—26 красавіка 1996 г. Мн., 1998;
  • Матэрыялы Мінскай кадэнцыі Галоўнага Трыбунала Вялікага княства Літоўскага ў Вільнюскім архіве: (супастаўленне двух вопісаў) // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. Мн., 1999 (Вяртанне. Вып. 6);
  • Візіта Азарыцкай уніяцкай парафіяльнай царквы; Ён жа. Генеральная візіта Каленкавіцкай уніяцкай царквы // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Калінкавіцкага р-на. Мн.: Ураджай, 1999. С. 60-63;
  • Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. — Мн.: Белта, 2000. — С. 48.
  • Выпадак на менскай мытні ў 1549 годзе // Архіварыус. — Мн., 2001. Вып. 1. — С. 23-27.
  • Разрабаванне маёнтка Ілля ў 1831 годзе // Архіварыус. — Мн., 2001. Вып. 1. — С. 76-83.
  • Візіта Маламажэйкаўскай парафіяльнай уніяцкай царквы // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. Мн.: БелЭн, 2001. С. 60-61.
  • Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. Мн.: Белта, 2001. С. 57-60, 62-63.
  • (разам з Лінскай Л. А.) Дакументальныя матэрыялы XVI—XVIII стст. у фондах Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. Мн., 2001. С. 102—116.
  • Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001;
  • Архіў Ашмянскага земскага суда 2-й пал. 18 ст.: (Мядзельская кадэнцыя) // Архівы на мяжы тысячагоддзяў. Мн., 2001;
  • Уласнасць ашмянскай шляхты ў Браслаўскім павеце: (паводле актавых кніг Браслаўскага земскага суда 1603—1632 гг.) // Браслаўскія чытанні. Браслаў, 2002. Вып. 5;
  • (разам з Лінскай Л. А.) Невядомы фрагмент Нясвіжскага архіва Радзівілаў у фондах НМГіКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 4. Мн., 2003.
  • (разам з Лінскай Л. А.) Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах НМГІКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 5. Мн., 2004. С. 49-74.
  • З гісторыі маёнтка Дамашкавічы // Архіварыус. Мн., 2004. Вып. 2;
  • Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў XVI — пачатку ХХ ст. // Герольд Litherland № 1-2(13-14), 2004.
  • Сумны лёс Бешанковіцкага архіва Храптовічаў // Архіварыус. Мн., 2005. Вып. 3. — С. 143—146.
  • Архіў маёнтка Глыбокае Зяновічаў і Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве // Архіварыус. Мн., 2006. Вып. 4.
  • Маянткова-генеалагічныя дакументы ў кнігах Віленскага замкавага ўрада 1542—1566 гг., захаваныя ў складзе Метрыкі ВКЛ // Герольд Litherland № 19, 2013. — С. 30-43.
  • Архіў маёнткаў Падкрывічы і Усцінаўшчына са збораў Каверскіх у Бібліятэцы імя Гераніма Лапацінскага ў Любліне // Архіварыус. Мн., 2014. Вып. 12. — С. 5-14.
  • Кліентэла віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага паводле кніг Віленскага ўрада 1551—1565 гг. Спісы кліентаў. Выбраныя біяграмы // Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навук. прац. — Нясвіж: НГКМЗ «Нясвіж», 2016.
  • Невядомы дакумент пра паэта першай паловы XVII ст. Самуэля Доўгірда з Пагоўя і яго радавод // Генеалогія. Збірка наукових праць. — Київ: ВД «Антиквар», 2016. — Вип. 2. — С. 85-102;

Зноскі

  1. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. А. Рыбчонак, А. Ф. Аляксандрава, Г. М. Брэгер і інш.; рэдкал.: А. К. Галубовіч (старш.) і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2007