Герман Міхайлавіч Пранішнікаў
Герман Міхайлавіч Пранішнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1993 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, гістарычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы | «Паядынак Перасвета з Чалубеем», партрэты Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, Аляксандра Неўскага |
Уплыў на | Міхаіл Пранішнікаў |
Герман Міхайлавіч Пранішнікаў (26 мая 1925 — 27 лістапада 1993) — беларускі мастак
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1942—1944 — служба ў Савецкай арміі
- 1944—1948 — Іркуцкае мастацкае вучылішча
Завочна скончыў аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага народнага універсітэта мастацтваў.
У Беларусі — з 1962 года. Жыў і працаваў у Светлагорску.
Ім створаны партрэты Джардана Бруна, Сакрата, Томаса Мора, Аляксандра Неўскага, Еўфрасінні Полацкай, Рагнеды. Амаль 15 гадоў працаваў над манументальным палатном «Паядынак Перасвета з Чалубеем».
Пры жыцці адбылося некалькі выставак мастака: у краязнаўчым музеі Светлагорска, у зале Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, у мінскім Музеі Вялікай Айчыннай вайны, у Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя».
Герман Пранішнікаў быў адным з асноўных ініцыятараў стварэння карціннай галерэі ў Светлагорску (1992), прымаў актыўны ўдзел у працы галерэі. У лістападзе 1993 года трагічна загінуў.
У чэрвені 1995 года рашэннем Светлагорскага выканкама карціннай галерэі «Традыцыя» было прысвоена яго імя[1].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 17.04.2012 — 17.05.2012, ДК Чыгуначнікаў, Гомель
Зноскі
- ↑ Выстаўка Г. М. Прянішнікава(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Чыце
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1993 годзе
- Выпускнікі Завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя