Герман Остгаф
| Герман Остгаф | |
|---|---|
| ням.: Hermann Osthoff | |
| | |
| Дата нараджэння | 18 красавіка 1847[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 мая 1909 (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Член у | |
Ге́рман О́стгаф (ням.: Hermann Osthoff; 18 красавіка 1847, Більмерых — 7 мая 1909, Гейдэльберг) — нямецкі лінгвіст, доктар навук (1869), прафесар, прадстаўнік школы младаграматыкаў, аўтар прац па гістарычнай фанетыцы і марфалогіі індаеўрапейскіх моў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Берлінскім, Цюбінгенскім і Бонскім універсітэтах. Працаваў настаўнікам гімназіі ў Каселі, пазней у Лейпцыгскім універсітэце пад кіраўніцтвам А. Лескіна. З 1877 — прафесар Гейдэльбергскага ўніверсітэта, выкладаў санскрыт і параўнальнае мовазнаўства.
Вядомы ў асноўным як паспяховы суаўтар лідара младаграматыкаў К. Бругмана; прозвішчы Остгафа і Бругмана стаяць пад т. зв. «маніфестам» (1878), які адкрывае шматтомныя «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў», дзе сцісла сфармулявана паняцце «гукавога закона» і іншыя ключавыя палажэнні младаграматычнай канцэпцыі (лічыцца, што аўтарам гэтага тэкста з’яўляецца ў асноўным Бругман).
У індаеўрапеістыцы вядомы таксама закон Остгафа, які апісвае рэфлексы рэканструюемых для праіндаеўрапейскай мовы плаўных санантаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119066874 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Hermann Osthoff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Drüll D. Heidelberger Gelehrtenlexikon 1803–1932 — Springer Science+Business Media, 1986. — С. 199. — doi:10.1007/978-3-642-70760-5
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119066874 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Арнсберг
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1909 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі ў Гейдэльбергу
- Мовазнаўцы Германіі
- Індаеўрапеісты
- Гісторыкі мовы
- Младаграматыкі
- Кампаратывісты