Герман Саламонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Саламонаў
Дата нараджэння 1875[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1943[1]
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Іегуда Жухавіцкі
Прафесіі скрыпач, музыкант, музычны педагог, канцэртмайстар

Герман (Гершл) Саламонаў (1875, Мінск — ?) — беларускі скрыпач і педагог[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і бедных музыкантаў[3]. Ужо ў дзяцінстве яго называлі вундэркіндам за чароўную ігру на скрыпцы[3].

Па парадзе свайго настаўніка І. Жухавіцкага, з якім пазней ажаніліся на родных сёстрах, і пад яго кіраўніцтвам адправіўся ў Лейпцыг і пры дапамозе некалькіх мецэнатаў, якія падтрымалі вельмі таленавітага вучня[3], скончыў там Лейпцыгскую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі[2].

Пасля заканчэння кансерваторыі некалькі гадоў працаваў канцэртмайстарам у адным з аркестраў Лейпцыга. У 1907 годзе рушыў у ЗША, дзе скрыпач заняў пост канцэртмайстара Нью-Ёркскай філармоніі, і пражыў там пяць гадоў. У гэты час ён многа і вельмі паспяхова гастраляваў, выступаючы з канцэртамі ў многіх краінах свету. Мінскія газеты стала перадрукоўвалі ўзнёслыя водгукі берлінскіх і лейпцыгскіх газет[4].

Па вяртанні ў 1913 годзе Г. Саламонаў у першым жа канцэрце выконвае складанейшыя творы для скрыпкі[5].

У Мінску выкладаў у Народнай кансерваторыі. Падчас польскай улады ў 1920 годзе быў запрошаны ў Віленскую кансерваторыю, дзе быў прафесарам і выкладаў скрыпку[6]. Гастраляваў па вялікіх гарадах Польшчы[3].

У 1939 годзе вярнуўся ў Мінск і зноў выкладаў у Беларускай кансерваторыі[3]. У Мінску ўдзельнічаў у радыёпраграмах і даваў канцэрты[3].

У 1943 годзе Г. Саламонаў загінуў у Мінскім гета разам са сваёй жонкай Маняй Слапян. Вызваленыя з гета апавядалі, што ён да самай смерці іграў на скрыпцы для вязняў[2].

Выжыў прынамсі адзін сын, Давыд Саламонаў[3].

Зноскі