Герніка (карціна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герніка, карціна)
Пабла Пікаса
Герніка. 1937
Guernica
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 349 × 776 см
Музей каралевы Сафіі, Мадрыд
(інв. DE00050)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Герні́ка»[1] (ісп.: Guernica) — карціна Пáбла Пікáса, напісана ў маі 1937 года па заказе ўрада Іспанскай Рэспублікі для іспанскага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Тэма карціны, выкананай у манеры кубізму і ў чорна-белай гаме, — бамбардзіроўка Гернікі, якая адбылася незадоўга да гэтага.

Пасля выстаўкі палатно выстаўлялася ў шэрагу краін (галоўным чынам у ЗША). Сам Пікаса заяўляў, што жадаў бы бачыць яе ў музеі Прада, але толькі пасля аднаўлення ў Іспаніі рэспублікі. Карціна была змешчана ў Прада ў 1981 годзе, а ў 1992 годзе перавезена з іншымі творамі мастацтва XX стагоддзя ў Музей каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, дзе і захоўваецца дагэтуль.

Зноскі

  1. Часта робіцца няправільны націск на першы склад

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]