Герой з тысячай твараў
| Герой з тысячай твараў | |
|---|---|
| англ.: The Hero with a Thousand Faces | |
| Жанр | міфалогія |
| Аўтар | Джозеф Кэмпбел |
| Мова арыгінала | англійская і арабская |
| Дата першай публікацыі | 1949 |
| Выдавецтва | Princeton University Press[d] |
«Герой з тысячай твараў» (англ.: The Hero with a Thousand Faces) — кніга амерыканскага пісьменніка Джозефа Кэмпбела, прысвечаная параўнальнай міфалогіі і даследаванню архетыповага героя, упершыню выдадзеная ў 1949 годзе. У працы аўтар распрацоўвае канцэпцыю ўніверсальнай структуры міфа.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У сваім даследаванні Джозеф Кэмпбел прыходзіць да высновы, што існуе агульная схемы міфалагічнага сюжэту, якая прысутнічае ў традыцыях розных культур. Паводле гэтай мадэлі, герой праходзіць тры асноўныя этапы[1]:
- Заклік — герой жыве ў звычайным свеце, але аднойчы ён атрымлівае заклік, які прымушае героя пакінуць звыклае жыццё і накіравацца насустрач прыгодам. На гэтым этапе герою патрэбны настаўнік.
- Выпрабаванне — пакінуўшы старое жыццё, герой апынаецца ў звышнатуральным свеце, поўным новых правіл і выпрабаванняў. На гэтым этапе ў героя могуць з'явіцца саюзнікі. У нейкі момант герой павінен прайсці праз самае цяжкое выпрабаванне на сваім шляху. Герой перажывае метафізічную смерць і ўваскрасае. У выніку ён атрымлівае ўзнагароду, або дар.
- Вяртанне — атрымаўшы дар, герой павінен праз новыя перашкоды вярнуцца ў стары свет і выкарыстаць новыя здольнасці, свой дар, каб палепшыць стары свет.
У сваёй працы аўтар выкарыстаў псіхааналітычныя і антрапалагічныя падыходы, абапіраючыся на працы Зігмунда Фрэйда, Карла Юнга, Арнольда ван Генепа, Джэймса Джорджа Фрэзера і Франца Боаса і інш.
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]Кніга аказала значны ўплыў на масавую культуру, асабліва на сцэнарнае мастацтва. Рэжысёр Джордж Лукас адзначаў, што канцэпцыя монаміфа, якая гаворыць, што ва ўсіх міфаў ёсць адзіная структура і сюжэт, стала адной з асноў для стварэння кінасагі «Зорныя войны»[2]. На аснове ідэй Кэмпбела была створана кароткая інструкцыя для сцэнарыстаў, пры дапамозе якой распрацоўваліся многія сюжэты ў Галівудзе[3][4][5].
У 2011 годзе выданне Time уключыла кнігу «Герой з тысячай твараў» у спіс самых уплывовых англамоўных кніг, апублікаваных пасля 1923 года[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Read online «Тысячеликий герой», Joseph Campbell – LitRes (англ.). Литрес. Праверана 31 мая 2025.
- ↑ Joseph Campbell, The Hero’s Journey: Joseph Campbell on His Life and Work, 3rd edition, Phil Cousineau, editor. Novato, California: New World Library, 2003, pp. 186—187.
- ↑ Pacifica Graduate Institute - Joseph Campbell Chronology(недаступная спасылка). www.pacifica.edu. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2011. Праверана 31 мая 2025.
- ↑ TV.com. Joseph Campbell and the Power of Myth: The Hero's Adventure(недаступная спасылка). TV.com. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017. Праверана 31 мая 2025.
- ↑ A Beacon of Light: Spotlight on Christopher Vogler (англ.). PublishersWeekly.com. Праверана 31 мая 2025.
- ↑ Susanna Schrobsdorff Is The Hero with a Thousand Faces one of the All-TIME 100 Best Nonfiction Books? TIME thinks so. Check it out.(англ.) // Time. — 2011-08-19. — ISSN 0040-781X.