Гертруда Польская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гертруда Польская
Нараджэнне 1025[1][2]
Смерць 4 студзеня 1108(1108-01-04)
Род Пясты
Бацька Мешка II
Маці Рыкса Латарынгская[d]
Муж Ізяслаў Яраславіч[3]
Дзеці Яраполк Ізяславіч[4] і Святаполк Ізяславіч
Дзейнасць арыстакратка, пісьменніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Яраполк і яго жонка перад апосталам Пятром. Гертруда, якая прыпадае да стопаў апостала (мініяцюра з Кодэкса Гертруды).

Гертруда, таксама Алена (польск.: Gertruda Mieszkówna; 16 сакавіка каля 1025 — каля 1086[5] або 4 студзеня 1108) — польская прынцэса, жонка вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча. Аўтарка малітваў на лацінскай мове, запісаных у яе кодэксе, — найстарэйшая з польскіх пісьменнікаў, вядомых імем.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка польскага караля Мешкі II і Рыксы Латарынгскай.

У 1034 годзе пасля смерці бацькі Гертруда была вывезена маці Рыксай з Польшчы ў Саксонію, адкуль вярнулася пасля таго, як трон заняў яе брат Казімір I. Атрымала выдатную адукацыю — спачатку ў Польшчы, затым, магчыма, у адным з кёльнскіх манастыроў.

У канцы 1030-х — пачатку 1040-х гадоў[K 1]. Гертруда выдадзена замуж за Ізяслава Яраславіча, другога сына вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча і Інгігерды. Шлюб павінен быў умацаваць польска-кіеўскі саюз — брат Гертруды Казімір I быў у шлюбе з цёткай Ізяслава, сястрой Яраслава — Марыяй-Дабранегай.

У 1054 годзе Ізяслаў стаў вялікім князем кіеўскім. У 1068 годзе, пасля паражэння на Альце ад полаўцаў, кіяўляне выгналі яго, і Гертруда разам з мужам бегла ў Польшчу. Менавіта ў той час яна пачала ствараць дзіўна ўпрыгожаны малітоўнік. Верагодна, тады ж, у 1068 годзе, у ім быў створаны раздзел, прысвечаны астралогіі, — самы стары астралагічны тэкст на тэрыторыі Польшчы.

Ізяслаў у Польшчы прасіў дапамогі ў пляменніка Гертруды Баляслава Смелага супраць Усяслава Полацкага, які заняў яго месца ў выніку кіеўскага паўстання. Баляслаў дапамог яму ў 1069 годзе зноў заняць кіеўскі прастол. Відавочна, з мужам у Кіеў вярнулася і Гертруда.

У 1073 годзе Ізяслаў быў выгнаны зноў — гэтым разам малодшымі братамі, разам з ім і дзецьмі адправілася ў выгнанне і Гертруда. Яны зноў беглі ў Польшчу, але гэтым разам Баляслаў заняў бок яго братоў Святаслава і Усевалада. Ён адабраў у Ізяслава і Гертруды частку каштоўнасцей і выправадзіў з краіны. Пасля гэтага сям’я адправілася ў Германію, дзе Ізяслаў спрабаваў схіліць на свой бок імператара Генрыха IV, перадаўшы яму велізарныя багацці. Імператар каштоўнасці ўзяў, але дапамагаць Ізяславу не стаў, таму што быў занадта заняты сваімі праблемамі.

У гэты перыяд, відавочна, паміж Ізяславам і Гертрудай часта адбываюцца спрэчкі. У адной са сваіх малітваў яна просіць Бога адвярнуць сэрца мужа, якога яна называе каралём, ад нянавісці, прыкрасці і гневу і пасяліць у ім пакорнасць, добрасардэчнасць і міралюбнасць, але пры гэтым таксама абараніць ад усіх небяспек і зрабіць шчаслівым шлях на радзіму. У іншай малітве Гертруда просіць Бога пачуць енк яе сэрца, пазбавіць ад пакут, прагнаць усе нягоды і адвесці зло, якое на яе абрынулася з-за грубасці мужа і яго нежадання размаўляць з ёю і выслухваць саветы, зрабіць яго літасцівым і добразычлівым да яе, але і ўціхамірыць яе ўласны шалёны нораў і ператварыць у рахманую, спакойную, звернутую да дабра жанчыну[11].

Пасля ўгаворванняў папы Грыгорыя VII Баляслаў, аднак, быў вымушаны памірыцца з княжацкай сям’ёй, таму што гэта стала адной з умоў для атрымання ім польскай кароны. 25 снежня 1076 года Гертруда з мужам прынялі ўдзел у каранацыі Баляслава ў Гнезне.

У 1077 годзе пасля смерці Святаслава Яраславіча Ізяслаў з сям’ёй пры падтрымцы Баляслава вярнуўся на Русь. Аднак ужо ў 1078 годзе Ізяслаў загінуў у бітве з чарговымі прэтэндэнтамі на вялікакняжацкі прастол. Пасля гібелі мужа Гертруда жыла пры двары свайго сына князя валынскага Яраполка Ізяславіча. У 1085 — пачатку 1086 года, у час вайны з Усеваладам Яраславічам і Расціславічамі, калі Яраполк з’ехаў у Польшчу па дапамогу, пакінуўшы Гертруду і жонку Кунігунду ў Луцку, Уладзімір Манамах узяў Луцк, захапіў у палон яго маці і жонку і адвёз у Кіеў. Пра лёс Гертруды пасля палону існуюць розныя версіі.

Традыцыйная версія[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя жыцця Гертруды выкладзена ў артыкуле В. Л. Яніна[12] і развіта А. Попэ[13]. Паводле гэтай рэканструкцыі пасля смерці Яраполка Гертруда пераехала да свайго сына Святаполка. У 1093 годзе Святаполк стаў вялікім князем кіеўскім. У 1102 годзе, выпраўляючы сваю ўнучку Сбыславу Святаполкаўну ў Польшчу замуж за Баляслава Крывавустага, яна перадала псалтыр, які належаў ёй і вядомы як Кодэкс Гертруды (гл. ніжэй). Пад 1108 годам летапісец запісаў, што 4 студзеня памерла маці Святаполча, руская княгіня.

На Русі Гертруду называлі Алісавай. На сценах кіеўскага Сафійскага сабора ёсць графіта «Господи, помози рабе своеи Олисаве, Святоплъчи матери, русьскыи кънягыни…». Яго пакінуў адзін з унукаў Гертруды-Алісавы.

«unicus filius meus»[правіць | правіць зыходнік]

Грунтуючыся на звестках кодэкса Гертруды і з генеалагічных разваг Аляксандр Назарэнка выказаў думку, што Святаполк не мог быць сынам Гертруды — Яраполк быў яе адзіным сынам, прынамсі, так яго называла Гертруда ў сваіх малітвах (unicus filius meus)[14]. Назарэнка лічыць, што Гертруда не перажыла палону, памерла ў 1086 годзе ў манастыры, дзе знаходзілася разам з жонкай Яраполка Кунігундай[5].

Валянцін Янін, вывучаючы кодэкс, каб растлумачыць зварот unicus filius meus, выказаў здагадку, што Яраполк у час напісання малітваў перайшоў у каталіцтва, а Святаполк застаўся праваслаўным. Гэтую здагадку раскрытыкаваў Назарэнка (гл. Веравызнанне Гертруды). Попэ, які прыняў крытыку Назарэнкі гэтага тэзіса, выказаў здагадку, што unicus тут азначае ўнікальны, самы лепшы, тлумачачы змест малітваў Гертруды выключна псіхалагічнымі момантамі.

Алісава[правіць | правіць зыходнік]

Слабым месцам версіі Назарэнкі з’яўляецца статус Алісавы — маці Святаполка. Дата смерці 4 студзеня 1108 года тычыцца менавіта яе, таму яна не можа быць першай жонкай Ізяслава, якая памерла да яго жаніцьбы з Гертрудай. У кожным разе, Святаполк нарадзіўся ў 1050 годзе, калі паводле летапісных звестак Ізяслаў быў з Гертрудай ужо жанаты. Гэта значыць, маці Святаполка павінна быць наложніцай Ізяслава[15]. Але летапісец называе яе рускай княгіняй, і такое тытулаванне наложніцы не ў звычаі. Яна названа княгіняй і ў графіта.

С. А. Высоцкі пастуліраваў наяўнасць у Ізяслава дзвюх жонак[16], мабыць мяркуючы, што развод Ізяслава адбыўся каля 1050 года[17]. Версію з разводам раскрытыкаваў Попэ. Ніводная з дзвюх магчымасцей: Гертруда — першая жонка або Алісава — першая жонка, не стасуецца з крыніцамі. Сапраўды, сын Гертруды Яраполк Ізяславіч з яго прэтэнзіямі на вялікакняжацкі сталец павінен быць старэйшым за Святаполка, але Гертруда заставалася жонкай Ізяслава пасля 1050 года. Нават калі Святаполк старэйшы, то вяселле Ізяслава і Гертруды, хутчэй за ўсё, было да яго нараджэння[13].

Кодэкс Гертруды[правіць | правіць зыходнік]

Малітва, запісаная побач з мініяцюрай

Гертрудзе належаў багата ўпрыгожаны мініяцюрамі псалтыр — так званы Кодэкс Гертруды — унікальная кніга, створаная ў канцы X стагоддзя для архібіскупа Эгберта Трырскага, захавалася да нашых дзён і ў наш час захоўваецца ў музеі горада Чывідале (Італія). Напэўна, Гертруда яго атрымала ад сваёй маці Рыксы або ў час знаходжання ў Германіі.

Малітвы Гертруды[правіць | правіць зыходнік]

У 1070-1080-х гадах у выгнанні і на Русі Гертруда запісвала на палях і свабодных старонках кодэкса свае малітвы, у якіх яна просіць за мужа і сына. Усяго кодэкс змяшчае каля 90 малітваў, верагодна запісаных яе рукой. Апошнія малітвы запісаны, відаць, прыкладна ў 1085—1086 гадах, у час вайны Яраполка з Расціславічамі.

Малітвы выдаюць выключную набожнасць, выдатную адукацыю і выхаванне Гертруды.

Адна з першых малітваў запісана ў выгнанні і прысвечана Ізяславу. Княгіня просіць Бога пасяліць у пакорнасць, добрасардэчнасць і міралюбнасць, зрабіць Ізяслава моцным і стойкім і дапамагчы адолець усіх ворагаў, абараніць мужа ад усіх няшчасцяў і небяспек і зрабіць шчаслівым зваротны яго шлях на радзіму.

У адрозненне ад летапісу, у малітвах Гертруды яе сын Яраполк паўстае зусім не ідэальным чалавекам: Яраполк «апускаўся ў бездань п’янства і абжорства, быў вінаваты ў ганарыстасці, хвальбе, клятвапарушэнні, зласлоўі, сквапнасці, ганарыстасці, нецярплівасці, ілжывасці, крадзяжы, ілжэсведчанні і нават стаў для ўсіх пасмешышчам»[18].

У некалькіх малітвах княгіня моліцца за Яраполка і перамогу яго войска. У адной з іх яна просіць Ісуса:[K 2]

" Уціхамір яго ворагаў, пасялі ў ім цвёрдую надзею, сапраўдныя пачуцці, дасканалую любоў. Вызвалі яго ад непрыяцеляў, каб не патрапіў да ворагаў, каб ворагі не цешыліся яго паражэнню, адвядзі ад яго гнеў і абуранасць, абарані нязломнай сцяной у бітве, міласэрнай дапамогай узрадуй яго сэрца.
"

Згаданае паражэнне можна суаднесці з падзеямі 1085/6 года, калі Яраполк быў вымушаны бегчы ў Польшчу. [19]

У адной з апошніх малітваў Гертруда моліцца пра памілаванне душ памерлых «братоў і сясцёр нашай абшчыны». Відавочна, у пэўны момант яна апынулася ў манастыры[19].

Каляндар[правіць | правіць зыходнік]

У кодэксе знаходзіцца каляндар, якім карысталася Гертруда. Па ім можна ў прыватнасці высвятліць яе дзень нараджэння. У календары адзначана памяць Святой Гертруды Нівельскай, якая прыпадае на 17 сакавіка. Побач, 16 сакавіка, адзначана памяць мучаніка Кірыяка, якога Гертруда некалькі разоў згадвала ў малітвах. Лічыцца, што яго памяць прыпадае на дзень нараджэння Гертруды[20].

Рускае імя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле зместу малітваў можна ўсталяваць імя, якое Гертруда атрымала на Русі. Яна часта звяртаецца да Святой Алены, называючы сябе яе рабыняй. У календары адзначаны дзень яе памяці прыняты ў хрысціянстве ўсходняга абраду, а не заходняга. У атрыманні новага імя не варта бачыць паўторнае хрышчэнне, якое тады, хутчэй за ўсё, не практыкавалася. А перайменаванне ў той час даволі часта суправаджала змяненне культурнага асяроддзя нават у рамках адной канфесіі[21].

Мініяцюры візантыйскага стылю[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстос карануе Яраполка і Кунігунду

Пасля 1075 года[K 3] у псалтыр было дададзена пяць мініяцюр візантыйскага стылю. На дзвюх з іх знаходзяцца выявы Гертруды і яе сям’і — сына Яраполка і яго жонкі Кунігунды[K 4]. Іх з’яўленне звязваюць з падзеямі 1075 года, калі Ізяслаў, быўшы ў выгнанні і страціўшы надзею атрымаць дапамогу ад імператара Генрыха IV, звярнуўся да Папы Рымскага Грыгорыя VII. З дыпламатычнай місіяй адправіўся Яраполк, які на словах запэўніў Грыгорыя ў прыхільнасці бацькі да рымскага прастола. Папа адказаў пасланнем Ізяславу і Гертрудзе («Дзмітрыю, каралю рускаму, і каралеве, жонцы яго»), у якім ён перадаў Яраполку кіраванне рускай зямлёй як ленам Святога Пятра.

Мініяцюры сімвалічна адлюстроўваюць гэтыя падзеі. Першая з іх адлюстроўваецца Яраполка і Кунігунду ў час малітвы апосталу Пятру, маці ж Яраполка прыпадае да стопаў апостала. На другой жа Хрыстос пры ўдзеле Святога Пятра і Святой Ірыны карануе Яраполка-Пятра і Кунігунду-Ірыну.

Варожбы[правіць | правіць зыходнік]

Гертруда не чуралася варажбы. У кодэкс уключаны луннік (невялікі астралагічны даведнік з прадказаннямі па стане месяцавага дыска) і каляднік (варожбы па першым дні новага года). Гэта значыць, з псалтыром суседнічаюць варажбітныя тэксты, якія асуджаліся царквой. Зрэшты, і сам псалтыр мог выкарыстоўвацца для варажбы (пра гэта ёсць згадкі ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха)[22].

Веравызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Янін лічыў, што Гертруда некалькі разоў пераходзіла з каталіцтва ў праваслаўе і назад. Першы раз яна змяніла веравызнанне, калі апынулася на Русі ў пачатку 1040-х, атрымаўшы праваслаўнае імя Лізавета[K 5]. Потым, у 1073—1077, быўшы ў выгнанні, яна разам з сынам Яраполкам (у якога, паводле меркавання Яніна, было праваслаўнае імя Гаўрыіл) перайшла ў каталіцтва (Яраполк атрымаў каталіцкае імя Пётр). Вярнуўшыся на Русь, Гертруда зноў стала праваслаўнай[23].

Такую здагадку раскрытыкаваў Назарэнка. Паводле яго меркавання, у гіпотэзе са шматразовым змяненнем веравызнання на XI стагоддзе праецыююцца рэаліі пазнейшых эпох. У тыя часы, напярэдадні расколу і адразу пасля яго, пры пераходзе з хрысціянскай царквы аднаго абраду ў іншую новае хрышчэнне не патрабавалася — дастаткова было абраду памазання. Рускія ж князі (нават самыя адукаваныя з іх)[24] і іх асяроддзе мелі смутныя ўяўленні пра дагматычныя адрозненні паміж цэрквамі. Княжацкі двор тады жыў у атмасферы канфесійнай індыферэнтнасці. І ў асабістым побыце Гертруда захоўвала каталіцтва. Яе малітоўнік лацінскі не толькі паводле мовы, але і паводле прыналежнасці да каталіцкага абраду. Але ў каталіцкі малітоўнік уплецены элементы абраду праваслаўнага, напрыклад, у малітвах Гертруды ёсць пераклад на латынь праваслаўнага Трысвятога[25].

Стасункі з Кіева-Пячэрскім манастыром[правіць | правіць зыходнік]

У Гертруды склаліся добрыя адносіны з манахамі Кіева-Пячэрскага манастыра. Каля 1055 года, па рэкамендацыі Антонія Пячэрскага, у жаночы манастыр Святога Мікалая, заснавальніцай[26] якога была Гертруда, была прынята маці Феадосія Пячэрскага. Калі ж Антоній, не спытаўшыся дазволу князя Ізяслава, прыняў у манастыр баярскага сына Варлаама і княжацкага ключніка Яфрэма, і Ізяслаў гатовы быў разагнаць печаран, «ляхавіца», як яна названая ў патэрыку, Гертруда здолела ўгаварыць князя прымірыцца з манахамі[27].

Паводле меркавання Попэ, манахі Кіева-Пячэрскага манастыра невідавочна падтрымлівалі прэтэнзіі сына Гертруды Яраполка на кіеўскае княжанне, што вынікае з запісанага ў манастыры летапіснага некралога Яраполку і глухіх дакораў Усеваладу ў летапісе пасля гібелі Ізяслава[28].

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1030-х — пачатку 1040-х[K 1] Гертруда выйшла замуж за Ізяслава Яраславіча.

Паводле традыцыйнай версіі Гертруда была маці ўсіх трох сыноў Ізяслава. Сыны:

Парадак сыноў па старшынстве з’яўляецца дыскусійным. У большасці летапісаў іх старшынства не паказана, а з’яўляюцца яны на старонках летапісу амаль адначасова. Янін на падставе звестак Ніканаўскага летапіснага збору лічыў, што Яраполк быў старэйшым, Святаполк другім, а Мсціслаў малодшым[29][30]. Такім чынам, паводле Яніна, Яраполк нарадзіўся да 1050 года, Святаполк у 1050 годзе, а Мсціслаў пазней. Іншыя даследчыкі больш асцярожныя ў выкарыстанні Ніканаўскага летапісу[31]. Мсціслава звычайна лічаць старэйшым — ён раней за ўсіх атрымаў княжацкі сталец. Яраполк лічыцца другім, а Святаполк трэцім сынам Гертруды.

Паводле іншай традыцыі, якая ідзе ад М. М. Карамзіна, парадак наступны — Мсціслаў, Святаполк, Яраполк — у такім парадку сыны пералічаны ў некралогу Ізяславу Яраславічу, і ў такой жа паслядоўнасці яны з’яўляюцца на старонках летапісу. У. А. Кучкін, прааналізаваўшы месца з «Слова пра паход Ігараў…», прыйшоў да высновы, што пахаваннямі князя Ізяслава распараджаўся Святаполк (а не Яраполк) і палічыў гэта дадатковым аргументам на карысць таго, што Святаполк быў другім сынам, а Яраполк — трэцім[31].

Назарэнка ідзе за Кучкіным, але Святаполк у яго версіі — сын наложніцы.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мешка I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Баляслаў I Храбры
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Баляслаў I Грозны
 
 
 
 
 
 
 
Дубраўка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мешка II Ламберт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дабрамір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эмнільда
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гертруда Польская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эрэнфрыд II фон Цюльпіхгау
 
 
 
 
 
 
 
Герман I Латарынгскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рыхвара
 
 
 
 
 
 
 
Эца Латарынгскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Хейлвіга
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рыкса Латарынгская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Атон I Вялікі
 
 
 
 
 
 
 
Атон II Руды
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адэльгейда Бургундская
 
 
 
 
 
 
 
Мацільда Саксонская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін Склір ?
 
 
 
 
 
 
 
Феафана
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сафія Фока ?
 
 
 
 
 
 

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Сустракаюцца розныя датаванні: ад 1038/1039 да 1043/1044. Датаванне падзеі ўвязана з датаваннем вяселля Казіміра I і Марыі-Дабранегі. У Наўгародскім IV і Сафійскім I летапісах вяселле Казіміра і Марыі аднесена да 1041/1042, і ў тым жа летапісным артыкуле сказана: «Сей же Казимир вда сестру свою за Изяслава сына Ярославля». Лаврентьевская относит свадьбу Казимира и Марии к 1043/1044 и не упоминает о второй свадьбе[6][7][8]. Паведамленні Наўгародскага IV і Сафійскага I звычайна тлумачаць так, што пра другое вяселле летапісец проста згадвае ў сувязі з першым і дакладнай храналагічнай прывязкі няма. Даследчык генеалогіі Пястаў О. Бальцар называў 1038/1039 год для шлюбу Марыі і Казіміра і прыкладна 1043 год для шлюбу Ізяслава і Гертруды[9]. Назарэнка ў апошні час (2013) лічыць, што вяселле Марыі і Казіміра можна датаваць 1038/1039 — 1042 гадамі, і прыкладна тым жа часам (каля 1040) вяселле Ізяслава і Гертруды[10]
  2. Пераклад даецца паводле выклада малітваў, зробленаму Шчавелевай (Щавелева 1999, с. 18)
  3. Больш дакладнае датаванне і месца стварэння мініяцюр з'яўляюцца прадметам дыскусіі. Існуюць тры версіі:
    • 1075/1076, Рэгенсбург ці манастыр Святога Якава на Дунаі
    • 1078/1086, Кіеў, Дзмітрыеўскі манастыр, заснаваны Ізяславам
    • 1078/1086, Уладзімір-Валынскі ці Луцк
  4. Астатнія тры мініяцюры маюць тыповыя для сярэдневяковага мастацтва сюжэты: Раство Хрыстова, Багародзіца з немаўлём, Распяцце Хрыста
  5. Гэта значыць, Алісава з графіта Сафійскага сабора з’яўляецца скажоным Лізавета

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Grand Duchess, consort of Izi︠a︡slav I︠A︡roslavich, Grand Duke of Kiev Gertruda // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gertruda Mieszkówna // opac.vatlib.it
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. а б Назаренко 2011.
  6. ПСРЛ. Т. 4. Новгородская четвертая летопись. Ч. 1. Вып. 1. — С. 116.
  7. ПСРЛ. Том 6. Софийская первая летопись. Вып. 1. — С. 90.
  8. ПСРЛ. Том 1. Лаврентьевская летопись. Вып. 1. — С. 77—78.
  9. Balzer O. Genealogia Piastów. — Kraków, 1895. — С. 87—89.
  10. Назаренко 2013, с. 339—341.
  11. Л.Е. Морозова. Великие и неизвестные женщины Древней Руси.
  12. Янин 1963.
  13. а б Поппэ 2007.
  14. Назаренко 2001, с. 559—584.
  15. Назаренко 2001, с. 570.
  16. Высоцкий С. А. Древнерусские граффити Софии Киевской // Нумизматика и эпиграфика. — М.: 1962. — Т. 3. — С. 156. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2014.
  17. Янин 1963, с. 143.
  18. Щавелева 1999, с. 10.
  19. а б Назаренко 2009, с. 278.
  20. Назаренко 2009, с. 279.
  21. Назаренко 2009, с. 281—282.
  22. Щавелева 1990, с. 149.
  23. Янин 1963, с. 150, 158.
  24. Назаренко 2009, с. 275.
  25. Назаренко 2009, с. 282.
  26. Поппэ 2007, с. 221—224.
  27. Поппэ 2011, с. 82.
  28. Поппэ 2011, с. 78, 82.
  29. ПСРЛ. — СПб, 1862. — С. 96,100.
  30. Янин 1963, с. 144.
  31. а б Кучкин 1995, с. 108.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]