Гертруда Саксонская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гертруда Саксонская
Gertrud von Sachsen
Gertruda.jpg
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 25 красавіка 1115
Дата смерці 25 красавіка 1143 (28 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Лотар II
Маці Рыхенза Нортхеймская[d]
Муж Генрых II Язаміргот і Генрых X Горды
Дзеці Генрых Леў і Рычард Бабенбергскі[d]
Commons-logo.svg Гертруда Саксонская на Вікісховішчы
Гертруда Саксонская і Тэадора Комнена, мужы Генрыха II Язаміргота

Гертруда Суплінбургская, або Гертруда Саксонская (ням.: Gertrud/Gertraud von Sachsen, 18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143) — маркграфіня Аўстрыі і Тасканы, герцагіня Саксоніі і Баварыі. Адзіная дзіця ў сям'і імператара кіруючай Суплінбургскай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі Лотара II і Рыхензы Нортхеймскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

29 мая 1127 года Гертруда выйшла замуж за Генрыха Гордага, які паходзіў з дынастыі Вельфаў і ў 1126 ужо быў герцагам Баварыі. У іх нарадзіўся хлопчык, які пазней стаў герцагам Саксоніі і атрымаў імя Генрыха Льва. У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Аліеноры Аквітанскай.

У 1137 годзе муж з жонкай атрымалі тытулы герцагаў Саксоніі. Пасля смерці Генрыха ў 1139 годзе Гертруда 1 мая 1142 года выйшла замуж у другі раз за Генрыха II, маркграфа Аўстрыі (памёр у 1177 годзе), з дынастыі Бабенбергаў. Гертруда Суплінбургская памерла ў 28 гадоў у свой жа дзень нараджэння ў 1143 годзе, праз год пасля нараджэння іх дачкі, і была пахавана ў манастыры Клостэрнойбург.

У XIII стагоддзі яе рэшткі былі перанесены ў манастыр Хайлігенкройц.

Надмагілле Гертруды Саксонскай у Хайлігенкройцы

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinrich von Zeißberg: Gertrud. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 9, Duncker & Humblot, Leipzig 1879, S. 70.