Герхард Шродэр
Герхард Шродэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Gerhard Schröder | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гельмут Коль | ||||||
Пераемнік | Ангела Меркель | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 красавіка 1944[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Gerhard Fritz Kurt Schröder | ||||||
Бацька | Fritz Schröder[d] | ||||||
Маці | Erika Vosseler[d] | ||||||
Жонка | Doris Schröder-Köpf[d][4], Hiltrud Schwetje[d], Anne Taschenmacher[d], Eva Schubach[d] і Kim So-yeon[d][5] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | адвакат, палітык, кансультант, пісьменнік-дакументаліст, лабіст, Канцлер Германіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | gerhard-schroeder.de/… (англ.) | ||||||
![]() |
Герхард Фрыц Курт Шродэр (ням.: Gerhard Fritz Kurt Schröder; нар. 7 красавіка 1944, Мосенберг) — нямецкі палітык. У 1998—2005 гадах канцлер Германіі.
У 1990—1998 гадах Шродэр быў кіраўніком ураду нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і рабочага ў Мосенбергу, у цяперашняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Бацька Фрыц Шродэр загінуў у Румыніі 4 кастрычніка 1944, маці Герхарда працавала на ферме. Наведваў вячэрнюю школу, з 1958 года працаваў памочнікам прадаўца скабяных вырабаў, будаўніком у Гётынгене. У 1963 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі (СДПГ). У 1971 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1971—1977 гадах працаваў на кафедры права. У 1978—1990 гадах займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай у Гановеры. Адначасова ў 1978 годзе стаў лідарам «Маладых сацыялістаў» — маладзёжнай секцыі СДПГ, членам якой быў з 1963 года.
Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1980 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Бундэстагу. У 1986 годзе ўзначаліў фракцыю СДПГ у дзяржаўнай асамблеі Ніжняй Саксоніі. З 1989 года — член прэзідыума СДПГ. 21 чэрвеня 1990 года абраны прэм’ер-міністрам зямлі Ніжняя Саксонія. У 1994 годзе быў кандыдатам ад СДПГ на пасаду міністра замежных спраў, аднак партыя прайграла выбары.
Федэральны канцлер[правіць | правіць зыходнік]
Узначаленая Шродэрам кааліцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных прыйшла да ўлады ў кастрычніку 1998 года пасля 16-гадовага знаходжання ў апазіцыі з абяцаннямі мадэрнізацыі эканомікі, падтрымкі прадпрымальніцтва і захавання сістэмы сацыяльнай абароны. Перамога сацыял-дэмакратаў у немалой ступені тлумачылася абяцаннем СДПГ пакласці канец росту беспрацоўя і пераадолець эканамічны застой у краіне.
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Gerhard Schroder // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gerhard Schröder (4) // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20150328171756/http://www.tagesschau.de/inland/schroeder-trennung-101.html
- ↑ https://www.zeit.de/gesellschaft/zeitgeschehen/2018-05/altkanzler-gerhard-schroeder-heirat-so-yeon-kim Праверана 18 ліпеня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Герхард Шродэр у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Герхард Шродэр на Вікісховішчы |
- Федэральныя канцлеры Германіі
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Члены РАН
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Каралевы Алены
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры грузінскага ордэна Залатога руна
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Асобы