Герхард Эртль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герхард Эртль
ням.: Gerhard Ertl
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1936(1936-10-10)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Heinz Gerischer[d]
Член у
Узнагароды
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ Bavarian Maximilian Order for Science and Art Order of Merit of Baden-Württemberg

Фарадэеўская лекцыя[d] (2007)

медаль Рудольфа Дызеля[d]

Нобелеўская прэмія па хіміі (2007)

прэмія Ота Гана[d] (2007)

Alwin Mittasch Prize[d] (1990)

прэмія Вольфа па хіміі (1998)

прэмія імя Лейбніца[d] (1991)

ганаровы доктар Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта[d] (16 студзеня 2009)

Bunsen Medal[d] (1992)

Carl-Engler-Medal[d] (1996)

Carl Friedrich Gauss Medal[d] (1985)

Liebig Medal[d] (1987)

Зала славы нямецкіх даследаванняў[d] (2015)

Karl Ziegler Prize[d] (1998)

Прэмія Японіі[d] (1992)

Прэмія стагоддзя[d] (1985)

honorary doctor of the Maria Curie-Skłodowska University[d] (6 мая 2011)

honorary doctor of the Ruhr University Bochum[d]

honorary doctor of the University of Münster[d]

ганаровы доктар Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[d]

Bourke Award[d] (1991)

Medard W. Welch Award[d] (1995)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герхард Эртль (ням.: Gerhard Ertl; нар. 10 кастрычніка 1936, Штутгарт, Германія) — нямецкі вучоны-хімік, кіраўнік Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка (19862004), ганаровы прафесар, лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (1998), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2007 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Герхард Эртль нарадзіўся ў Штутгарце. З 1955 да 1957 года ён вучыўся ў тэхнічным універсітэце Штутгарта, затым у Парыжскім універсітэце (1957—1958) і Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга і Максімільяна (1958—1959).

Пасля прысуджэння звання доктара філасофіі, ён стаў асістэнтам і лектарам у Мюнхенскім тэхнічным універсітэце (1965—1968). З 1968 па 1973 год Герхард Эртль быў прафесарам і дырэктарам у Гановерскім тэхнічным універсітэце. Быў таксама прафесарам у інстытуце фізічнай хіміі Універсітэта імя Людвіга і Максіміліяна ў Мюнхене (1973—1986). На працягу 1970-х і 1980-х гадоў вучоны чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, ва ўніверсітэце Вісконсін-Мілуокі і Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1986 годзе ён стаў прафесарам у Вольным універсітэце Берліна і ў Берлінскім тэхнічным універсітэце.

У 1986 годзе Герхард Эртль заняў пасаду дырэктара Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка, які ўзначальваў да 2004 года. У 1996 годзе ён стаў прафесарам у Берлінскім універсітэце імя Гумбальта.

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Герхард Эртль дэталёва даследаваў малекулярны механізм каталітычнага сінтэзу аміяку на жалезе (працэс Габера-Боша) і каталітычнага акіслення монааксіду вугляроду на паладый. Ён адкрыў важную з’яву вагальных рэакцый на плацінавых паверхнях і, выкарыстоўваючы фотаэлектронны мікраскоп, упершыню сфатаграфаваў вагальныя змены ў структуры паверхні і пакрыцці, якія адбываюцца ў ходзе рэакцыі.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Эртль падзяліў з Габорам Саморжаем з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі прэмію Вольфа па хіміі ў 1998 годзе за «асаблівы ўклад у галіне навукі аб паверхнях у цэлым і за тлумачэнне фундаментальных механізмаў гетэрагенных каталітычных рэакцый на асобнай крышталічнай паверхні ў прыватнасці».

Герхард Эртль атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2007 годзе за даследаванні хімічных працэсаў на цвёрдых паверхнях.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1986)[9], Папскай акадэміі навук (2010)[10], член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навук (2001)[11], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2002), Расійскай акадэміі навук (2011)[12].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Герхарда Эртля ў 2011/2012 навучальным годзе была праведзена Міжнародная алімпіяда па асновах навук (па хіміі)[13].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]