Герхард Эрэн
Герхард Эрэн | |
---|---|
ням.: Gerhard Erren | |
Нараджэнне |
4 сакавіка 1901 |
Смерць |
17 ліпеня 1984 (83 гады) |
Імя пры нараджэнні | ням.: Gerhard Josef Arnold Erren |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Герхард Ёзэф Арнольд Эрэн (ням.: Gerhard Josef Arnold Erren; 4 сакавіка 1901, Мітэнбрук, Германская імперыя — 17 ліпеня 1984, Бергедорф, Гамбург, ФРГ) — нямецкі гебітскамісар горада Слоніма, ваенны злачынец, адказны за знішчэнне тысячаў яўрэяў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Герхард Эрэн нарадзіўся 4 сакавіка 1901 года. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і пасля яе заканчэння належаў да розных фрайкораў і саюзаў памежнай аховы. Скончыўшы педагагічную адукацыю, уладкаваўся працаваць настаўнікам спорту ў Верхняй Сілезіі[1]. У пачатку кастрычніка 1928 года ажаніўся з Марыяй Мюлер. 1 мая 1933 года Эрэн уступіў у НСДАП. Прайшоўшы спецыяльны курс у Фогельзангу, з 1937 па 1939 год быў кіраўніком таварыства ў нацыянал-сацыялістычным маладзёжным трэніровачным цэнтры ў Крозінзэе[2]. Са снежня 1939 па ліпень 1941 года праходзіў службу ў вермахце[2]. Са жніўня 1941 па ліпень 1944 года займаў пасаду гебітскамісара горада Слоніма і быў там мясцовым і палітычным кіраўніком НСДАП[3]. Эрэн быў адказным за вынішчэнне яўрэяў.
У момант майго прыбыцця ў Слонімскім раёне налічвалася 25 000 яўрэяў, з якіх толькі ў Слоніме пражывала 16 000, што складала 2/3 агульнага насельніцтва горада. Стварэнне гета было немагчымым, паколькі не было ні калючага дроту, ні дастатковай аховы. Таму я прыняў рашэнне аб правядзенні ў будучым вялікай акцыі. Спачатку была праведзена экспрапрыяцыя мэблі для нямецкай канцылярыі і кварталаў вермахта. […] Непрыдатны для немцаў матэрыял быў прададзены насельніцтву, а ўтаргаваныя грошы былі здадзены ў казну. Затым была праведзена дакладная рэгістрацыя яўрэяў па колькасці, узросту і прафесіі, з іх былі выдзелены рамеснікі і кваліфікаваныя рабочыя, ім былі выдадзены пасведчанні асобы, і яны былі аддзелены ў асобныя памяшканні. 13 лістапада СД правяла акцыю, якая вызваліла мяне ад непатрэбных ртоў; цяпер я маю ў распараджэнні 7 000 яўрэяў, якія могуць удзельнічаць у рабочым працэсе, працаваць добраахвотна і пад страхам смерці, і якія ў пачатку года павінны быць пераправераныя і рассартаваныя для наступнага памяншэння колькасці.[3][4] |
Bei meiner Ankunft zählte das Gebiet Slonim ca. 25000 Juden, davon allein in der Stadt Slonim ca. 16000, also über zwei Drittel der gesamten Stadtbevölkerung. Ein Ghetto einzurichten war unmöglich, da weder Stacheldraht noch Bewachungsmöglichkeiten vorhanden waren. Daher traf ich von vornherein Vorbereitungen für eine künftige größere Aktion. Zunächst wurde die Enteignung durchgeführt und mit dem anfallenden Mobiliar und Gerät sämtliche deutsche Dienststellen einschließlich Wehrmachtsquartiere ausgestattet. […] Für Deutsche unbrauchbares Zeug wurde der Stadt zum Verkauf an die Bevölkerung freigegeben und der Erlös der Amtskasse zugeführt. Dann folgte eine genaue Erfassung der Juden nach Zahl, Alter und Beruf, eine Herausziehung aller Handwerker und Facharbeiter, ihre Kenntlichmachung durch Ausweise und gesonderte Unterbringung. Die vom SD am 13.11. durchgeführte Aktion befreite mich von unnötigen Fressern; und die jetzt vorhandenen ca. 7000 Juden in der Stadt Slonim sind sämtlich in den Arbeitsprozeß eingespannt, arbeiten willig aufgrund ständiger Todesangst und werden im Frühjahr genauestens für eine weitere Verminderung überprüft und aussortiert.
Падчас такіх «акцый» Эрэн з’яўляўся са зброяй у руках, а яўрэяў выганялі з дамоў[5]. У верасні 1942 года ў справаздачы ён напісаў: «Я быў узрадаваны, што колькасць у 25 000 яўрэяў, якія першапачаткова жылі ў гэтай мясцовасці, скарацілася да 500»[1][6]. Потым Эрэн быў прыняты ў СС і 2 сакавіка 1944 года атрымаў званне штурмбанфюрара. З лютага 1945 года быў кіраўніком ідэалагічнай падрыхтоўкі ў Войсках СС[3].
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні вайны да 1948 года знаходзіўся ў брытанскім палоне[7]. Дзякуючы фальсіфікацыі сваіх асабістых дадзеных, у 1949 годзе зноў змог стаць настаўнікам у вышэйшай тэхнічнай школе «Ам брынк», размешчанай у адным з раёнаў Гамбурга[2]. З пачаткам папярэдняга следства ў дачыненні да яго па справе аб забойстве яўрэяў быў звольнены са школы ў 1960 годзе[3]. З 1961 па 1971 год ён выкладаў у прыватнай школе[1]. 25 чэрвеня 1974 года быў прысуджаны зямельным судом Гамбурга да пажыццёвага турэмнага зняволення[1]. Ён абвінавачваўся ў смерці 15 тысяч яўрэяў[8]. Ён быў «спадаром, які хадзіў па Слоніму з сабакам і пугай, публічна збіваючы яўрэяў»[3]. Эрэн не адбываў сваё пакаранне ў сувязі з тым, што Федэральны вярхоўны суд ФРГ 16 верасня 1975 года адхіліў рашэнне гамбургскага суда па фармальных абставінах[7]. Новае судовае паседжанне ў 1976 годзе з-за стану здароўя Эрэна не адбылося. Памёр у 1984 годзе.
Зноскі
- ↑ а б в г Ernst Klee 2007, S. 139.
- ↑ а б в Alfred Bernd Gottwald 2005, S. 231.
- ↑ а б в г д Hans-Dietrich Arnzt. NS-Täter profitieren von der Hilflosigkeit der Justiz: Ein weiterer Beitrag zur Diskussion um die angeblichen „Täter“ von den Ordensburgen (ням.) (23 верасня 2007). Праверана 14-04-2019.
- ↑ Bert Hoppe 2016, S. 204-208.
- ↑ Bert Hoppe 2016, S. 36.
- ↑ Bert Hoppe 2016, S. 433.
- ↑ а б Christian Gerlach 1999, S. 624.
- ↑ Justiz. Alte Kameraden(ням.) // Der Spiegel. — 1982. — 28 Juni — С. 68.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ernst Klee. Das Personenlexikon zum Dritten Reich. Wer war was vor und nach 1945. — 2. Auflage. — Frankfurt am Main: Fischer-Taschenbuch-Verlag, 2007. — ISBN 978-3-596-16048-8.
- Alfred Bernd Gottwaldt, Norbert Kampe. NS-Gewaltherrschaft: Beiträge zur historischen Forschung und juristischen Aufarbeitung. — Edition Hentrich, 2005. — ISBN 9783894682781.
- Christian Gerlach. Kalkulierte Morde. Deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weissrussland 1941 bis 1944. — Hamburg: Hamburger Edition, 1999. — ISBN 9783930908547.
- Bert Hoppe. Die Verfolgung und Ermordung der europäischen Juden durch das nationalsozialistische Deutschland 1933-1945. — Berlin: Walter de Gruyter, 2016. — Т. 8: Sowjetunion mit annektierten Gebieten II. — ISBN 978-3-486-78119-9.