Герцагства Нармандыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герцагства Нармандыя
Flag of None.svg
911 — 1469


Bannière de France style 1500.svg
 
Flag of Jersey.svg
 
Flag of Guernsey.svg
Arms of William the Conqueror (1066-1087).svg


Герб
911-1050 duche de normandie ru.svg
Карта герцагства Нармандыя ў 911—1050 гадах
Сталіца Руан
Мова(ы) сярэдневяковая лацінская[d] і Нармандская мова

Нармандыя (Northmannia, Normannia, Normendie, Normandie) — спачатку асобнае герцагства, потым адна з правінцый Францыі.

Герцагства знаходзілася на беразе Ла-Манша і межавала з Брэтанню, Мэнам, Арлеанэ, Іль-дэ-Франсам, Пікардыяй. Цяпер тэрыторыя герцагства ўваходзіць у рэгіёны Верхняя Нармандыя (дэпартаменты Сена Прыморская і Эр) і Ніжняя Нармандыя (дэпартаменты Орн, Кальвадас і Манш).

З'яўленне нарманаў у Францыі[правіць | правіць зыходнік]

Па сваім геаграфічным становішчы прыморская частка Нейстрыі больш іншых частак Францыі падвяргалася спусташальным нападам нарманаў. Вусце Сены доўга служыла нарманам надзейным прытулкам, адкуль яны здзяйснялі набегі на французскія гарады. У канцы IX стагоддзя на чале нарманаў, якія ўварваліся ў паўночную Францыю, стаў выгнаны з Нарвегіі конунгам Харальдам Цудоўнавалосым Ралон, ці Рольф (Hrolf), сын Рогнвальда. На беразе мора ён пакляўся «што ён памрэ ці стане валадаром любой зямлі, якую зможа заваяваць». Пасля некалькіх уварванняў Ралон трывала замацаваўся ў паўночнай Нейстрыі, якая і атрымала імя «Нармандыя» (гэта значыць краіна нарманаў — terra Northmannorum). Паводле Сен-Клер-сюр-Эпцкага дагавора (911 год) французскі кароль Карл Прастак саступіў яму частку Нейстрыі, паміж ракой Эпт і морам, пры ўмове, што Ралон прызнае сябе васалам караля і звернецца ў хрысціянства. Ралон хрысціўся, ажаніўся з дачкой Карла, Гізелай, але падтрымліваў адносіны са сваёй не венчанай жонкай Поўпай, дачкой караля Эда, і стаў родапачынальнікам нармандскіх герцагаў. Ён раздаў землі сваім паплечнікам, колькасць якіх павялічвалася дзякуючы нарманскім атрадам, якія прыбывалі з поўначы. Пасля смерці Гізелы Ралон ажаніўся з Поўпай. Па прыкладзе Ралона, многія нарманы прынялі хрысціянства. Даволі хутка нарманы сталі засвойваць французскую мову; свой родны яны захоўвалі даўжэй толькі ў Ніжняй Нармандыі. Зрэшты, і зараз у нармандскай гаворцы ёсць словы, якія паказваюць на ўплыў скандынаўскага элемента. Нармандскі ўплыў даволі доўга адбіваўся на ваяўнічасці жыхароў Нармандыі і ў іх страсці да далёкіх экспедыцый (заваяванне Англіі, крыжовыя паходы).

X стагоддзе: Войны з суседзямі[правіць | правіць зыходнік]

У першыя часы нарманам даводзілася вытрымліваць зацятую барацьбу суседзямі: з Пікардыяй, з графамі Фландрскімі, з Іль-дэ-Франсам, асабліва з Брэтанню, якая павінна была неўзабаве прызнаць нармандскага герцага сваім сюзерэнам. Французскія каралі не пакідалі надзеі вярнуць страчаную вобласць, і гэта таксама выклікала войны. Пасля смерці Ралона (931) герцагам Нармандыі стаў яго сын Вільгельм Доўгі Меч. Вільгельм уціхамірыў паўстанне часткі нармандскага дваранства, незадаволенага ўзмацненнем улады герцага. Ён умяшаўся ў зваду паміж Людовікам Заморскім і Гуга Вялікім, графам Парыжскім, і, прымірыўшыся з каралём, павялічыў Нармандыю далучэннем абласцей Аўранша і Кутанса. Калі Вільгельм быў па здрадніцку забіты (942) Арнульфам I, графам Фландрскім (за дапамогу, аказаную ворагу апошняга), герцагам нармандскім быў прызнаны малалетні сын забітага, Рычард. Людовік Заморскі прыехаў у Руан, жадаючы ўзяць у свае рукі кіраванне Нармандыяй замест малалетняга Рычарда. Ён павёз апошняга да свайго двара і стаў імкнуцца да поўнага падпарадкавання Нармандыі. Нарманы падзяліліся, пачалася барацьба партый. Кароль і Гуга Парыжскі, якому была абяцана частка Нармандыі, уступілі ў яе, але на дапамогу нармандскай партыі прыйшоў дацкі кароль Харальд I Сінязубы. Людовік патрапіў у рукі нарманаў і павінен быў пацвердзіць саступку Нармандыі. Неўзабаве паміж Нармандыяй і каралём ізноў узнікла напружанасць (Людовік быў напалоханы заручынамі герцага Рычарда з дачкой Гуга Парыжскага). Кароль заклікаў немцаў, з каралём Атонам, але паход скончыўся нічым. Адносіны паміж Нармандыяй і каралеўскай уладай заставаліся варожымі і пры новым каралі, Лотары: ён таксама ваяваў з Рычардам, які зноў заклікаў на дапамогу Харальда Сінязубага, Кароль павінен быў заключыць мір (969), а частка нарманаў, якія прыйшлі з Харальдам, засталася ў Нармандыі і хрысцілася. Узыходжанне на каралеўскі прастол Гуга Капета — швагра Рычарда — змяніла ў добры бок адносіны паміж каралём і Нармандыяй. Рычард памёр у 996 годзе, прызначыўшы сваім спадчыннікам сына.

XI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Пры Рычардзе II пачаліся цесныя адносіны Нармандыі з Англіяй: сястра Рычарда, Эма Нармандская была замужам за Этэльрэдам, каралём Англіі, і Этэльрэд, выгнаны датчанамі, знайшоў прытулак у Нармандыі. Спадчыннікам Рычарда II стаў яго старэйшы сын ад першай жонкі Юдзіфы (дачкі Конана I, герцага Брэтонскага), Рычард III, які памёр у першы ж год свайго кіравання (1027). Спадчыннікам Рычарда III стаў яго брат Роберт Д'ябал. Роберт ваяваў з Брэтанню і, за дапамогу каралю Генрыху I супраць яго брата, атрымаў частку французскага Вексена да Пантуаза. Роберт памёр у 1035 годзе, падчас паломніцтва ў Іерусалім. Спадчыннікам сваім ён вымусіў прызнаць Вільгельма, яго сына ад наложніцы. Пачатак і канец валадарання Вільгельма былі для Нармандыі эпохай смут і войнаў. Вільгельму прыйшлося вытрымаць барацьбу са сваім стрыечным братам Гі (сынам графа Бургундскага), які прад'яўляў, з-за незаконнасці нараджэння Вільгельма, свае правы на нармандскі прастол. Вільгельму дапамог кароль Генрых, і ён зацвердзіўся ў Нармандыі.

Заваяванне нарманамі Англіі[правіць | правіць зыходнік]

У 1066 годзе Вільгельм заваяваў Англію, і такім чынам дом герцагаў нармандскіх атрымаў і англійскую карону. Спадчыннікам Вільгельма ў Нармандыі стаў яго старэйшы, малаздольны сын Роберт, якому прыйшлося весці барацьбу з малодшым братам, англійскім каралём Вільгельмам Рудым. Адпраўляючыся ў 1096 годзе ў першы крыжовы паход, Роберт заклаў Нармандыю Вільгельму, які заняў герцагства і вёў з-за французскага Вексена барацьбу з каралём Філіпам. Акрамя таго, Вільгельм ваяваў з Мэнам. Пасля смерці Вільгельма Рудога Нармандыя і Англія зноў падзяліліся. Роберт, які вярнуўся з крыжовага паходу (1101), уступіў у барацьбу са сваім малодшым братам Генрыхам, які захапіў, насуперак правам Роберта, англійскі прастол. 28 верасня 1106 года, у бітве пры Таншбрэ, Роберт быў разбіты, узяты ў палон і пасаджаны ў замак Кардыф, дзе і памёр у 1134 годзе.

Нармандыя зноў злучылася пад адной уладай з Англіяй. Людовік VI Французскі павінен быў саступіць Генрыху сюзерэнныя правы над Мэнам і Брэтанню. Генрыху I прыйшлося вытрымаць яшчэ зацятую барацьбу з-за Нармандыі з сынам Роберта, Вільгельмам, якога падтрымлівалі многія нармандцы і французскі кароль Людовік VI (каралю дапамагалі графы Фландрскі і Анжуйскі), але Генрых выйшаў і з гэтай барацьбы з поспехам. Яшчэ пры жыцці Генрыха I яго дачка Мацільда была прызнана спадчынніцай Англіі. Па смерці Генрыха I (1135) пачалася барацьба паміж Стэфанам Блуаскім і Мацільдай, якая была ў другім шлюбе з Жафруа Плантагенетам Анжуйскім. Жафруа Плантагенет у 1142 годзе авалодаў Нармандыяй. Праз некаторы час Людовік VII прызнаў сына Жафруа, Генрыха Плантагенета, герцагам нармандскім. Спадчыннікам Стэфана ў 1154 годзе ў Англіі стаў Генрых, і такім чынам Нармандыя зноў злучылася з ёй. Забойства Іаанам Беззямельным Артура і яго адмова з'явіцца на суд пэраў далі французскаму каралю Філіпу II Аўгусту нагодупачаць вайну з Іаанам, супраць якога паўсталі і многія нармандскія бароны.

Страта незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 12031204 гадах Нармандыя была заваявана Філіпам; яна перастала існаваць як асобная дзяржава і ўвайшла ў склад даменаў французскіх каралёў. Толькі Нармандскія астравы — Джэрсі і Гернсі і драбнейшыя — засталіся дагэтуль пад уладай Англіі. Філіп захаваў звычаі герцагства і правы камун. Нармандыя хутка стала прызвычайвацца з французскім валадарствам і паступова стала цалкам французскай правінцыяй. Фармальна англійскі кароль адмовіўся ад сваіх правоў на Нармандыю па дагаворы з Людовікам IX толькі 4 снежня 1259 года. 19 сакавіка 1315 года кароль Людовік X выдаў прывілей (Charte aux Normands), які прадаваў Нармандыі значныя льготы і асобны суд. Падчас Стагадовай вайны Нармандыя часта служыла галоўным тэатрам ваенных дзеянняў. Мір у Брэціньі (8 мая 1360 года) пакінуў яе пад уладай французскага караля, але ў 14171419 гадах яна была заваявана англійскім каралём Генрыхам V, прычым нармандцы вельмі неахвотна перайшлі пад уладу Ралонава нашчадка, які быў для іх цяпер ужо чужаком. Дагавор у Труа (21 мая 1420 года) прызнаваў Нармандыю часткай Францыі, бо Генрых V, «рэгент і спадчыннік Францыі», абяцаў, пасля ўзыходжання на французскі прастол, уз'яднаць Нармандыю з Французскай манархіяй. Нармандыя знаходзілася пад уладай англічан да 1449 года, калі войскі Карла VII заваявалі яе. Карл VII абяцаў Нармандыі захаванне яе прывілеяў, выкананне Charte aux Normands і мясцовых звычаяў. Нармандыя назаўжды стала правінцыяй Францыі. Яна захоўвала некаторыя асаблівасці аж да рэвалюцыі 1789 года, калі зніклі ўсе асаблівыя правы і прывілеі асобных правінцый.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Duchesne, Historiae Normannorum scriptores autiqui. — Парыж, 1619;
  • Michel, Chroniques anglo-normandes. — Руан, 1836;
  • «Mémoires et bulletin de la société des Antiquaires de N.» (Каен, 1825, 1860 і сл.);
  • «Bulletin de la société d'histoire de N.» (Руан, 1870 і сл.);
  • Dumoulin, «Histoire générale de N. sous ses ducs» (Руан, 1631);
  • Lonbe, «Histoire du duché de N.» (Руан, 1814); Liquet, «Histoire de la N.»;
  • Depping, «Histoire des expéditions maritimes des Normands et de leur établissement en France au X siècle» (П., 1844);
  • его же, «Histoire de la N. sous le règne de Guillaume-le-Couquérant et de ses successeurs, jusqu' à la reunion de la N. au royaume de France» (Руан, 1835, 2 т.);
  • Palgrave, «The history of Normandy and of England» (Лонд., 1851—57);
  • Barthélémy, «Histoire de la N. ancienne et moderne» (нов. выд., Тур, 1857—1862);
  • Frère, «La N.» (Руан, 1870);
  • Marion, «De Normannorum ducum cum Capetianis pacta ruptaque societate» (1892).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).