Герцаг Эдынбургскі

З пляцоўкі Вікіпедыя

Герцаг Эдынбургскі (англ.: Duke of Edinburgh) — брытанскі герцагскі тытул, названы па сталіцы Шатландыі горадзе Эдынбургу. Створаны 26 ліпеня 1726 года каралём Вялікабрытаніі Георгам I для свайго ўнука Фрыдэрыка, будучага прынца Уэльскага. Адзін з самых маладых герцагскіх тытулаў брытанскага каралеўскага сямейства: прысвойваецца толькі з XVIII ст., пасля юрыдычнага аб’яднання Вялікабрытаніі. У 1764—1834 гг. тытул быў аб’яднаны з тытулам герцаг Глостэрскі.

Носьбіты тытула:

Герцагі Эдынбургскія, першая крэацыя (1726)[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя тытулы: барон Сноўдэн у графстве Карнарван, віконт Лонсестан у графстве Корнуал, граф Элтэм у графстве Кент і маркіз вострава Ілі

Герцагі Глостэрскія і Эдынбургскія (1764)[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя тытулы: граф Конат

Герцагі Эдынбургскія, другая крэацыя (1866)[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя тытулы: граф Кент і граф Ольстэр

Герцагі Эдынбургскія, трэцяя крэацыя (1947)[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя тытулы: віконт Мерыянет і барон Грынвіч з Грынвіча ў графстве Лондан

  • 1947 — 2021: Філіп, герцаг Эдынбургскі, граф Мерыянет і барон Грынвіч (10 чэрвеня 1921 — 9 красавіка 2021), адзіны сын прынца Андрэя, сына караля Грэцыі Георга I, і Алісы Батэнберг. Муж Лізаветы II, народжаны прынц Грэчаскі і Дацкі. Тытул прысвоены яму будучым цесцем Георгам VI напярэдадні вяселля.
  • 20212022: Чарлз, прынц Уэльскі, прынц Шатландыі, герцаг Корнуальскі, герцаг Эдынбургскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Кэрык, граф Мерыянет, барон Рэнфру, барон Грынвіч і лорд Астравоў (нар. 14 лістапада 1948), старэйшы сын прынца Філіпа і Лізаветы II. Тытул быў атрыманы ў спадчыну пасля смерці бацькі. 8 верасня 2022 года стаў каралём пад імем Карла III; з таго часу тытул нікому не належыць.

Лінія пераемнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе было абвешчана, што герцагам Эдынбургскім стане граф Эдвард Уэсекскі, малодшы сын Лізаветы II. Гэта не будзе аўтаматычным пераходам тытула па спадчыне ад бацькі да сына. Спадчыннікам герцагскага тытула прынца Філіпа з’яўляўся яго старэйшы сын прынц Чарлз, які з’яўляўся адначасова (з боку маці) спадчыннікам брытанскага прастола. Цяпер, калі Чарлз стаў каралём пад імем Карла III, ён мае права прысвоіць тытул свайму малодшаму брату Эдварду.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]