Герыт Беркхейдэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герыт Беркхейдэ
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1638[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1698(1698-06-10)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герыт Адрыянсзан Беркхейдэ (нідэрл.: Gerrit Adriaenszoon Berckheyde, 1638, Харлем — 10 чэрвеня 1698, там жа) — нідэрландскі мастак, адзін з «малых галандцаў» Залатога веку жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Герыт Беркхейдэ ў 1638 годзе ў Харлеме, ахрышчаны 6 чэрвеня таго ж года. Яго брат Іаў быў старэйшы на 8 гадоў і таксама пісаў карціны. Нейкі час Герыт вучыўся ў яго.

У адрозненне ад брата Іава, які імкнуўся да жанравых матываў, Герыт аддаваў перавагу гарадскім пейзажам. Манера пісьма Герыта Беркхейдэ стрымана, асвятленне ў карцінах халоднае, перавага аддаецца шэрым, карычневым колерам, цёмным адценням.

Вядомыя напісаныя з рэалістычнай дакладнасцю яго карціны Амстэрдама, Харлема і Гаагі. Таксама браты выконвалі і замовы Карла I Людвіга. З 1660 года Герыт Беркхейдэ стаў членам Гільдыі Святога Лукі ў Харлеме.

Яго карціны знаходзяцца ў шматлікіх карцінных галерэях Еўропы.

Зноскі

  1. Gerrit Berckheyde — 1999.
  2. Gerrit Adriaensz Berckheyde // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gerrit Adriaensz Berckheyde // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.