Гета ў Боркавічах

Гета ў Боркавічах (лета — верасень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Боркавічы Верхнядзвінскага раёна пачдас Халакосту.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да вайны яўрэі ў Боркавічах жылі кампактна — у цэнтры мястэчка, уздоўж вуліцы, якая вяла на Дзісну, на поўдзень ад чыгуначнага пераезду[1]
Нямецкія войскі акупавалі Боркавічы 10 ліпеня 1941 года[2]. Захапіўшы мястэчка, немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Габрэяў сагналі ў «Народны дом», дзе да вайны быў сельскі клуб — насупраць камендатуры[1][3][4].
Паводле адных сведчанняў, гета было абгароджана калючым дротам[4] і ахоўвалася толькі перад канчатковым знішчэннем. Па іншых звестках — гета не было абгароджана, але напярэдадні расправы яўрэям забаранілі пакідаць свае дамы[1][3]. Яўрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых работах[3][5].
У адзін з дзён у пачатку верасня 1941 года (23 лютага 1942[6][7]) усіх яўрэяў з «Народнага дома» вывелі і пагналі пешшу па дарозе на вёску Магеры. Іх адвялі прыкладна за 2 кіламетры, дзе насупраць праз дарогу ад заправачнай МТС, справа ад шашы на Дзісну, метрах у 150—200 у лесе была загадзя выкапана расстрэльная яма. Потым усіх расстралялі[3][4].
Усяго былі забітыя больш за 100 (каля 80[7]) чалавек[1][4].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў намаганнямі фонду Лазаруса быў усталяваны помнік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г А. Буболо. В Борковичах Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- ↑ «Памяць. Верхнядзвінскі раён» 1999, с. 221.
- ↑ а б в г А. Шульман. Тропа забвения Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- ↑ а б в г Холокост на территории СССР 2011, с. 100.
- ↑ Светлана Лапина. Мою бабушку звали Розой… Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- ↑ Места и память Холокоста в СССР. Витебская область.. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 153.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. С. Богау, А. Ф. Бубала i iнш. (рэдкал.); А. Ф. Бубала. (уклад.). «Памяць. Верхнядзвінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. кніга 1. — Минск: "Паліграфафармленне", 1999. — 526 с. — ISBN 985-6351-06-5.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.