Гета ў Мар’інай Горцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гета ў Мар'інай Горцы)
Jump to navigation Jump to search
Гета ў Мар'інай Горцы
Ghetto Marjina Gorka 1a.jpg
Перыяд існавання ліпень 1941 - 22 верасня 1941

Гета ў Мар’інай Горцы — яўрэйскае гета, якое было створана пад час Другой Сусветнай вайны ў г. Мар’іна Горка германскимі акупантамі.

Гета было створана амаль адразу пасля захопу гораду немцамі ў 1941 годзе. Па ўспамінах сведак, у яго трапіла каля 80 чалавек. Габрэйскія сем’і пасялілі ў доме пісьменнікаў (зараз абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі “Пухавічы”)[1].

Сядзіба Макавых. У гэтым будынку трымалі габрэяў

22 верасня 1941 года габрэі г. Мар’іна Горка і Пухавічаў (1260 чал.) былі расстраляныя, а гета зліквідавана.

Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць габрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск.

У 1966 годзе на месцы расстрэлу ва ўрочышчы «Папова горка» пастаўлены абеліск[2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі