Гетман Сагайдачны (фрэгат)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Гетман Сагайдачны»
укр.: «Гетьман Сагайдачний»
«Гетман Сагайдачны» ў 2011 годзе
«Гетман Сагайдачны» ў 2011 годзе
Служба: Naval Ensign of Ukraine.svg Украіна
Вытворца ССЗ «Заліў», г. Керч
Спушчаны на ваду 29 сакавіка 1992 года
Уведзены ў эксплуатацыю 2 красавіка 1993 года
Статус Эксплуатуецца
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне Звычайнае 3100 тон,
поўнае — 3500 тон
Даўжыня 123 м
Шырыня 14,2 м
Асадка 4,7 м
Браніраванне Адсутнічае
Рухавікі Газатурбінная сілкавальная ўсталёўка
Магутнасць 56 000 к.с. (41 200 KВт)
Рухавік 2
Хуткасць ходу 32 вузла (59,3 км/г)
Далёкасць плавання 900 міль пры 30 вузлах, 3500 міль пры 14 вузлах
Аўтаномнасць плавання аўтаномнасць па запасах правізіі — 30 сутак
Экіпаж 180 чалавек
Узбраенне
Артылерыя 1 × 1 — 100-мм АУАК-100
Зенітная артылерыя 2 × 6 — 30-мм АУ АК-630М
Ракетнае ўзбраенне 1 × 2 — ПУ ЗІФ-122 ЗРК «Оса-МА2» (20 ЗУР)
Супрацьлодачнае ўзбраенне 2 × 12 — рэактыўныя бамбамёты РБУ-6000 (96 РГБ-60)
Мінна-тарпеднае ўзбраенне 2 × 4 — 533-мм ТАЯ, 22 мінныя загароды
Авіяцыйная група 1 верталёт Ка-27ПС

Гетман Сагайдачны — фрэгат праекта 11351 (Krivak-III class паводле класіфікацыі НАТА) шматметавы карабель Ваенна-марскіх сіл Украіны. Бартавы нумар U130. Названы ў гонар Пятра Сагайдачнага. Флагман ВМС Украіны.

Гісторыя карабля[правіць | правіць зыходнік]

Карабель быў закладзены 5 кастрычніка 1990 года як вартавы карабель «Кіраў» на элінгу СБЗ «Заліў» у Керчы, на замову марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР. Гэта быў восьмы карабель гэтай серыі. Адрозненнем ад базавага праекта стала абсталяванне карабля прыладамі актыўнага супакойвання гайданкі. Спушчаны на ваду 29 сакавіка 1992 года. У чэрвені таго ж года ўрадам Украіны было прынята рашэнне аб перадачы карабля ВМС, фарміраванне якога толькі пачалося. Караблю было нададзенае імя «Гетман Сагайдачны» ў гонар гетмана Войска Запарожскага Пятра Конанавіча Канашэвіч-Сагайдачнага.

Уключаны ў баявы склад ВМС Украіны 2 красавіка 1993 года. 4 ліпеня 1993 г. на флагмане ВМС Украіны быў урачыста падняты ваенна-марскі сцяг. Сцяг камандзіру карабля капітану 3 рангу У. Катушэнку ўручыў першы камандуючы ВМС Украіны віцэ-адмірал Барыс Кожынаў.

У чэрвені 1994 года карабель здзейсніў афіцыйны візіт у Францыю, у 1995 годзе — дзелавы візіт у Абу-Дабі, на выставу зброі «Айдэкс-95». У тым жа годзе карабель наведаў порт Варна (Балгарыя) і Спец (Італія). У 1996 годзе зрабіў першы трансатлантычны паход на чале атраду караблёў ВМС Украіны ў ЗША ў порт Норфалк. Тады ж здзейснены дзелавыя візіты (двойчы) у порт Гібралтар (Вялікабрытанія) і Понта-Дэлгада (Азорскія астравы, Партугалія).

У 1996 годзе наведаў Поці, Стамбул і Варну. У чэрвені 1999 года з афіцыйным візітам у складзе атрада караблёў ВМС Украіны ў Ізраілі ў порце Хайфа.

Марка з выявай фрэгата «Гетман Сагайдачны»

У 2008 годзе карабель на працягу трох месяцаў браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі НАТА «Актыўныя намаганні» ў Міжземным моры.

З 22 жніўня да 21 снежня 2012 года знаходзіўся на планавым рэмонце на Севастопальскім марскім заводзе. Прадпрыемства ажыццявіла планавы докавы рамонт карабля, бягучы рэмонт ракетна-артылерыйскага ўзбраення, радыётэхнічнага ўзбраення, рамонт унутраных памяшканняў судна[1].

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі ў рамках ваеннага партнёрства Украіны з НАТА было запланавана, што ў перыяд з верасня 2013 па студзень 2014 года ўкраінскія сілы і сродкі будуць прыцягвацца да выканання задачаў у складзе антыпірацкай аперацыі НАТА «Акіянскі шчыт»[2]. 3 студзеня 2014 года аперацыя была скончана, і ўжо 20 студзеня фрэгат далучыўся да аперацыі ЕС «Аталянта»[3].

Расійская інтэрвенцыя ва Украіне[правіць | правіць зыходнік]

На прапанову экіпажу перайсці на бок Расіі 1 сакавіка 2014 года капітан Раман Пятніцкі адмовіўся выконваць загады расійскага камандавання, і ўвесь склад экіпажу застаўся верны прысязе Украіны. Але ў той жа час член камітэту Рады Федэрацыі РФ па міжнародных справах Ігар Марозаў у той жа дзень заявіў, што карабель перайшоў на бок Расіі і ўзняў Андрэеўскі сцяг[4]. Паведамленні былі адразу аспрэчаныя Міністэрствам абароны Украіны[5]. Пры праходжанні караблём праліва Басфор на ім былі ўзняты сцягі ВМС Украіны і дзяржаўны сцяг Украіны. Пад гэтымі ж сцягамі ён 5 сакавіка прыбыў у Адэсу[6].

14 сакавіка фрэгат выйшаў у Чорнае мора для патрулявання ўкраінскіх тэрытарыяльных водаў. 20 сакавіка ім былі выяўлены 4 ваенныя караблі Чарнаморскага флоту Расіі і 2 верталёты падтрымкі Мі-35. Рускія спрабавалі перасекчы марскую мяжу Украіны. Перамовы з парушальнікамі не прывялі да патрэбнага выніку, і рускія не змянілі курс. Тады фрэгату прыйшлося зблізіцца з караблямі ЧФ, у выніку чаго рускія адступілі ў нейтральныя воды[7].

21 сакавіка (паводле іншых звестак 20) фрэгат скончыў патруляванне і направіўся ў порт Адэсы[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі