Перайсці да зместу

Гжэгаж Браўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гжэгаж Браўн
польск.: Grzegorz Braun
Дата нараджэння 11 сакавіка 1967(1967-03-11)[1][2] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Род дзейнасці рэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, журналіст, публіцыст, палітык
Месца працы
Бацька Казімір Браўн[d][2]
Маці Zofia Reklewska[d]
Жонка Аляксандра Грузель[d]
Узнагароды
grzegorzbraun.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гжэ́гаж Мі́хал Бра́ўн (польск.: Grzegorz Michał Braun; нар. 11 сакавіка 1967(1967-03-11)[1][2], Торунь[2][1][…]) — польскі палітык, рэжысёр, сцэнарыст, выкладчык, публіцыст. Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ў 2015 і 2025 гадах, дэпутат Сейму IX і X скліканняў, старшыня «Канфедэрацыі польскай кароны» (2019—2025), дэпутат Еўрапарламента X склікання.

У 1990 годзе скончыў польскую філалогію ва Уроцлаўскім універсітэце[5]. Да 2007 года там жа чытаў курс журналістыкі. У 1993 годзе прайшоў паслядыпломныя студыі на факультэце радыё і тэлебачання Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах.

У 1990—1994 гг. працаваў у рэдакцыі часопіса «Fronda»[5][6], потым — на «Радыё Уроцлаў». Аўтар больш за 20 дакументальных фільмаў[7]. Публіцыст часопісаў «Opcja na Prawo» і «Magna Polonia».

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

На выбарах польскага Сейма 2023 года паспяхова пераабраўся ў дэпутаты, набраўшы 26 895 галасоў[8]. У Сейме 10-га склікання з лістапада па снежань 2023 года ўваходзіў у склад Камітэта па справах Еўрапейскага Саюза і Камітэта па нацыянальнай абароне[9].

Перамог на выбарах у Еўрапейскі парламент у 2024 годзе і атрымаў месца дэпутата 10-га склікання. Балатаваўся з другога месца ў спісе Канфедэрацыі ў акрузе № 10 пры падтрымцы 113 746 выбаршчыкаў (7,64 %)[10]. У Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у камітэт па замежных справах[11].

17 студзеня 2025 года партыйным судом быў выключыў з шэрагаў Канфедэрацыі[12]. Выключэнне было звязана з тым, што двума днямі раней ён аб’явіў аб пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі 2025 года насуперак рэкамендацыі партыі аб вылучэнні кандыдатуры Славаміра Менцэна[13][14]. На выбарах Браўн заняў чацвёртае месца з 13 кандыдатаў. Яго падтрымалі 1 242 917 выбаршчыкаў (6,34 %). Гэты вынік быў значна вышэйшы, чым падчас апытанняў. Практычна ніводная арганізацыя ў сваіх апытаннях не давала яму больш за 3,5 % на працягу ўсёй прэзідэнцкай кампаніі[15][16]. Выключэннем стала апытанне Nationwide Research Group (OGB), праведзенае за тры дні да выбараў, у якім ён атрымаў падтрымку ў 5,87 %[17].

Вынікі выбараў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Ворган Акруга Вынік
2010 Гарадская рада Уроцлава № 3 172 (0,56 %)[18]
2015 Прэзідэнт Польшчы 124 132 (0,83 %)[19]
2019 Мэр Гданьска 20 164 (11,86 %)[20]
2019 Еўрапейскі парламент IX склікання № 9 33 072 (4,43 %)[21]
2019 Сейм IX склікання № 23 31 148 (5,29 %)[22]
2021 Мэр Жэшава 7 296 (9,15 %)[23]
2023 Сейм X склікання № 23 26 895 (3,99 %)[24]
2024 Еўрапейскі парламент X склікання № 10 113 746 (7,64 %)[25]
2025 Прэзідэнт Польшчы 1 242 917 (6,34 %)[26]
  1. а б в г Grzegorz Braun // https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/87771
  2. а б в г д FilmPolski.pl — 1990. Праверана 11 лютага 2024.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 11 лютага 2024.
  4. Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
  5. а б Narodowej, Instytut Pamięcie. Braun Grzegorz (польск.). Encyklopedia Solidarności. Праверана 20 мая 2025.
  6. Grzegorz Braun. MamPrawoWiedziec.pl. Праверана 20 мая 2025.
  7. Grzegorz Braun (польск.). Księgarnia rodzinna FAMILIS Barbara Walewska. Праверана 20 мая 2025.
  8. Wybory do Sejmu i Senatu Rzeczypospolitej Polskiej w 2023 r. (польск.). sejmsenat2023.pkw.gov.pl. Праверана 20 мая 2025.
  9. Grzegorz Braun (польск.). www.sejm.gov.pl. Праверана 20 мая 2025.
  10. Wybory do Parlamentu Europejskiego 2024 (польск.). pe2024.pkw.gov.pl. Праверана 20 мая 2025.
  11. Członkowie | Strona główna | AFET | Komisje | Parlament Europejski (польск.). www.europarl.europa.eu. Праверана 20 мая 2025.
  12. Tomasz Cylka. Grzegorz Braun usunięty z Konfederacji. Za start w wyborach prezydenckich. wyborcza.pl (17 студзеня 2025). Праверана 20 мая 2025.
  13. Grzegorz Braun ogłosił swój start w wyborach prezydenckich (польск.). Onet Wiadomości (15 студзеня 2025). Праверана 20 мая 2025.
  14. Polska, Grupa Wirtualna. Braun wystartuje w wyborach prezydenckich. "Z bożą i ludzką pomocą" (польск.). WP Wiadomości (15 студзеня 2025). Праверана 20 мая 2025.
  15. Wybory Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej w 2025 r. (польск.). wybory.gov.pl. Праверана 20 мая 2025.
  16. Sondaż. Grzegorz Braun z największym wzrostem poparcia, Sławomir Mentzen z największym spadkiem (польск.)(недаступная спасылка). Rzeczpospolita (16 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2025.
  17. Pro, O. G. B.. Sondaż prezydencki OGB (16.05.25). Stanpolityki (16 мая 2025). Праверана 20 мая 2025.
  18. Wybory Samorządowe 2010. wybory2010.pkw.gov.pl. Праверана 20 мая 2025.
  19. Wyniki wyborów prezydenckich 2015 (польск.). Państwowa Komisja Wyborcza (10 мая 2015). Праверана 20 мая 2025.
  20. Protokół głosowania i wyników wyborów Prezydenta Miasta Gdańska (польск.). KBW Gdańsk (3 сакавіка 2019). Праверана 20 мая 2025.
  21. Wyniki wyborów do PE 2019 – okręg 9 (польск.). PKW (26 мая 2019). Праверана 20 мая 2025.
  22. Wyniki wyborów do Sejmu 2019 – okręg 23 (польск.). PKW (13 кастрычніка 2019). Праверана 20 мая 2025.
  23. Protokół wyników wyborów Prezydenta Miasta Rzeszowa (польск.). Miasto Rzeszów (13 чэрвеня 2021). Праверана 20 мая 2025.
  24. Wyniki wyborów do Sejmu 2023 – okręg 23 (польск.). PKW (15 кастрычніка 2023). Праверана 20 мая 2025.
  25. Wyniki wyborów do PE 2024 – kandydat Braun (польск.). PKW (9 чэрвеня 2024). Праверана 20 мая 2025.
  26. Wyniki wyborów prezydenckich 2025 – kandydat Braun (польск.). PKW (10 мая 2025). Праверана 20 мая 2025.