Глабальнае зацьменне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Глабальнае зацьменне (англ.: Global dimming) — эфект, выкліканы прыродным (вулканізм) і тэхнагенным забруджваннем атмасферы пылавымі і іншымі часціцамі, у выніку чаго колькасць выпраменьвання Сонца, якая трапляе на паверхню Зямлі, памяншаецца. Эфект моцна залежыць ад геаграфічнага становішча, але агулам па Зямлі складае парадку 5 % за 19601990. Глабальнае зацьменне выклікае астуджэнне паверхні, гэта значыць часткова кампенсуе глабальнае пацяпленне, выкліканае парніковым эфектам.

Лічыцца, што глабальнае зацьменне выклікана, у першую чаргу, утварэннем кропелек воблакаў вакол часціц, якія служаць цэнтрамі кандэнсацыі.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульнае астуджэнне планеты.
  • Памяншэнне выпаральнасці.
  • Пераразмеркаванне цяпла на планеце.
  • Узмацненне глабальнага пацяплення неўзабаве пасля таго, як значная частка антрапагенных выкідаў рэчываў, якія зацямняюць Сонца, спыніцца. Пры гэтым такое ўзмацненне, верагодна, можа запусціць больш магутныя працэсы, якія ўзмацняць глабальнае пацяпленне: самаадвольны выкід дзясяткаў мільярдаў тон метану з-пад мелкаводдзяў Арктыкі і вечнай мерзлаты.