Глазаўскі сельсавет
Глазаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глазаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 868 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гла́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Глазаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глазаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 17 мая 1979 года ў склад Недайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Старая Буда, пасёлкі Баец, Даліна, Зеляноўка і Лявады), наўзамен у склад сельсавета з Недайскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Іванаўка, Жытанежжа, пасёлкі Дзікава і Клянок)[2]. 1 снежня 2009 года Глазаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Марозавіцкага сельсавета[3].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг.
У склад Глазаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія цяпер не існуюць: да 1969 года — пасёлак Мікольск, да 1976 года — пасёлак Чыстае, да 1997 года — пасёлак Клянок, да 2005 года — пасёлак Макаўе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 868 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.