Глазет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Глазет[1][2] (фр.: glacé — «бліскучы») — разнавіднасць парчы, тканіна з шаўковай асновай і металічным утком срэбнага колеру.

Глазет ткалі гладкім і ўзорыстым, расшывалі каляровымі шаўкамі. Дарагі глазет выпускалі з сапраўднай срэбнай ніткай — расплясканым дротам. Пазней для асновы выкарыстоўвалі таксама баваўняную і ваўняную нітку. За кошт розных колераў ніткі асновы, якая праглядалася на згінах, глазет быў не толькі срэбным, але і іншых адценняў: белага, блакітнага, зялёнага, бэзавага[3]. У «Страшнай ночы» ў А. П. Чэхава глазет ружовы. У XVIII стагоддзі ў Расіі парадную вопратку з глазету насілі як мужчыны, так і жанчыны. У «Капітанскай дачцэ  (руск.)» А. С. Пушкіна ў глазетавым кафтане выступае дырэктар мытні, румяны дзядок.

Да XIX стагоддзя ў Расіі канчаткова наладзілі вытворчасць глазету і іншых парчовых тканін, прычым рускія парчы маглі смела канкураваць са знакамітай Ліёнскай вытворчасцю, але сам глазет да гэтага часу ўжо заставаўся запатрабаваным толькі ў праваслаўнай царквы і літургічным уборы святароў. Для гэтых мэтаў глазет выконваўся ў тэхніцы вышыўкі і «брака́», а суцэльнаметалічны ўток змяніла фольга на ніткавай аснове, якая імітуе яго. З такога глазету прыватныя асобы і манастыры заказвалі паднашэнні (дары) для царквы: рызы  (руск.) для духавенства, разнастайныя аеры, заслоны і надмагільныя пакровы[4].

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Глазет // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  3. Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.
  4. Р. М. Кирсанова 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева Р. П. Глазет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 146. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Беловинский Л. В. Глазет // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 128. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Кирсанова Р. М. Гродетур // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 86. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Кирсанова Р. М. Глазет // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 69. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.