Глебы Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

Асноўныя тыпы i падтыпы глебаў[правіць | правіць зыходнік]

Аўтаморфныя глебы:

  • дзярновыя i дзярнова-карбанатныя,
  • дзярнова-падзолiстыя,
  • дзярнова-палева-падзолiстыя,
  • падзолiстыя,
  • бурыя лясныя.

Паўгiдраморфныя (забалочаныя) глебы:

  • дзярнова-падзолiстыя забалочаныя,
  • дзярновыя i дзярнова-карбанатныя забалочаныя,
  • поймавыя дзярнова-глеяватыя i дзярнова-глеявыя.

Гiдраморфныя глебы:

  • тарфяна-балотныя нiзiннага тыпу,
  • тарфяна-балотныя вярховага тыпу,
  • тарфяна-балотныя пераходнага тыпу,
  • тарфяна-балотныя поймавыя,
  • карбанатна-саланчаковыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства: падручнік для студ. геагр. спец. ВНУ/ В. С. Аношка, Н. А. Гецэвіч, М. К. Чартко, А. Ф. Чарныш; пад рэд. В. С. Аношкі. Мн., 2000. 329 с.
  • Почвы сельскохозяйственных земель Республики Беларусь: практ. пособие / под ред. Г. И. Кузнецова, Н. И. Смеяна. Мн., 2001. 432 с.