Глеб Алегавіч Жалезнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Глеб Жалезнікаў
Поўнае імя Глеб Алегавіч Жалезнікаў
Нарадзіўся 31 ліпеня 1997(1997-07-31)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 169 см
Вага 63 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 1 (0)
2017 Беларусь Орша 6 (0)
2017 Беларусь Асіповічы 12 (5)
2018 Беларусь Хваля (Пінск) 14 (0)
2018—2021 Беларусь Орша 96 (15)
2022—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 25 (1)
2024— Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.

Глеб Жалезнікаў (нар. 31 ліпеня 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец аршанскай ДЮСШ-2, займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2014 года пачаў прыцягвацца да дубля бабруйскай «Белшыны», дзе замацаваўся на наступны год. У 2016 годзе стаў з’яўляцца і асноўнай камандзе бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 чэрвеня 2016 года ў матчы з мінскім «Дынама» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У пачатку 2017 года далучыўся да «Оршы», але не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у «Асіповічы», дзе адзначыўся 5 галамі, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[3]. Гуляў у стартавым складзе каманды, аднак у ліпені 2018 года пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў «Оршу», дзе замацаваўся ў аснове.

Са студзеня 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[4]. Неўзабаве «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся на полі ў складзе магіляўчан. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[5], аднак праз праблемы са здароўем не выхадзіў на поле ў сезоне 2023. У верасні 2023 года пакінуў «Дняпро»[6].

У студзені 2024 года зноў стаў іграком «Оршы»[7].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Белшына Беларусь 1 0
2015 дубль Белшына Беларусь 26 6
2016 Д1 Белшына Беларусь 1 0
2017 (1) Д2 Орша Беларусь 6 0
2017 (2) Д2 Асіповічы Беларусь 12 5
2018 (1) Д2 Хваля Беларусь 14 0
2018 (2) Д2 Орша Беларусь 13 1
2019 Д2 Орша Беларусь 25 0
2020 Д2 Орша Беларусь 26 5
2021 Д2 Орша Беларусь 32 9
2022 Д1 Дняпро Беларусь 25 1
2023 Д2 Дняпро Беларусь 0 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Gleb Zheleznikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/gleb_zheleznikov/
  3. Глеб Железников стал игроком "Волны" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (20 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2018.
  4. Железников стал игроком "Днепра" (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  5. Два игрока продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Железников покинул "Днепр" (руск.). football.by (6 верасня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. "Орша" подписала Железникова, Чернодаров продлил контракт (руск.). football.by (28 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.