Глеб Андрэевіч Рассадкін
Поўнае імя | Глеб Андрэевіч Рассадкін | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 красавіка 1995[1][2][3] (25 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Глеб Рассадкін (нар. 5 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 мая 2012 у матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасня 2012 у матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі».
У сезоне 2013 у асноўным выступаў за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 забіў свой першы гол у еўракубках (у браму літоўскай «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы).
Сезон 2014 распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асновы, часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 10 кастрычніка 2014 забіў свой першы гол у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).
Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе, дзе звычайна складаў звязку нападнікаў разам з Фатасам Бечыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важных гола — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог дынамаўцам другі сезон запар выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага нападніка мінчан, але ў ліпені ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» атрымыў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2017 года быў адхілены ад асноўнай каманды мінчан і стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Дынама» быў разарваны[4].
У жніўні 2017 года праходзіў прагляд у луганскай «Зары», але беспаспяхова і пазней стаў іграком іншага ўкраінскага клуба — крапыўныцкай «Зоркі»[5]. Спачатку трывала выступаў у аснове, 9 снежня 2017 года адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы з адэскім «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 года з-за праблем са здароўем перастаў з’яўляцца на полі.
У ліпені 2018 года трэніраваўся з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6], пазней далучыўся да гродзенскага «Нёмана», які ў жніўні 2018 года ўзяў нападніка ў арэнду[7]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком стартавага складу.
З пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне арэнды, пачаў трэніравацца з гродзенцамі, у той час як «Зорка» знялася ў чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нёманам»[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах з’яўляўся іграком моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() |
5 | 2 |
2012 | Д1 | Дынама | ![]() |
5 | 0 |
2013 | Д1 | Дынама | ![]() |
4 | 0 |
2014 | Д1 | Дынама | ![]() |
9 | 1 |
2015 | Д1 | Дынама | ![]() |
19 | 2 |
2016 | Д1 | Дынама | ![]() |
19 | 2 |
2017 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
10 | 6 |
2017/18 | Д1 | Зорка | ![]() |
15 | 1 |
2018 (2) | Д1 | Нёман | ![]() |
13 | 1 |
Зноскі
- ↑ Gleb Rassadkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gleb Rassadkin // FBref.com
- ↑ Gleb Rassadkin // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Минское «Динамо» рассталось с Рассадкиным
- ↑ Глеб Рассадкин стал игроком украинской «Зирки»
- ↑ Рассадкин тренируется с «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ «Неман» арендовал у «Зирки» Рассадкина
- ↑ Рассадкин подписал двухлетний контракт с "Неманом"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце мінскага «Дынама»
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)