Перайсці да зместу

Глеб Вяжэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глеб Вяжэвіч
Ляліва
Ляліва
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не пазней за 1480
Род Глябовічы
Бацька Вяж Капатовіч[d][1][2]
Жонка Ганна Мілохна Рачкоўна[d][3][4][…]
Дзеці Юрый Глябовіч[5], Станіслаў Глябовіч[5], Пётр Глябовіч[5] і Марына Глебаўна[d][5]
Грамадзянства

Глеб Вяжэвіч — пачынальнік роду Глябовічаў, сын Вяжа Капатовіча.

Паходжанне Глеба дакладна не высветлена і ёсць прадметам даследаванняў. З падачы Яна Глябовіча, канцлера літоўскага, Глябовічам прыпісвалі княжацкае і магнацкае паходжанне, ад Монтвіда[ru], сына Гедзіміна, або ад Войцеха Манівіда (які, як і пазнейшыя Глябовічы, карыстаўся гербам «Ляліва»). Так, Барталамей Папроцкі называў Глеба ўнукам Монтвіда і тытулаваў ваяводай смаленскім[6]. Аднак, надзейных крыніц пра такое сваяцтва няма. Уладзіслаў Сямковіч, прааналізаваў генеалогію Манівідавічаў і не пацвердзіў, што Вяж быў іх родзічам[7]. Сяргей Рыбчонак тлумачыць згадку Глеба як смаленскага ваяводы тым, што намеснікам у Смаленску быў яго брат Івашка Вяжэвіч, і праз гэта сувязь Глябовічаў са Смаленскам увайшла ў родавае паданне і генеалагічныя працы, а на самой справе Глеб не меў ніякага дачынення да Смаленска[8].

Паводле Рымвідаса Пятраўскас, жонкай Глеба была Мілохна Рачкаўна, з ёю ён меў сыноў Юрыя, Станіслава і Пятра, дачку Марыну[9].

  1. Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. // Герольд LitherlandЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 5, 12.
  2. Чарняўскі Ф. В. Уступ да генеалогіі роду Вяжэвічаў: продкі і сваякі Рыгора Шчасновіча Вяжэвіча, падсудка земскага Менскага ваяводства ў 1579–1600 гг. // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2017. — вып. 15. — С. 310. — ISSN 2225-4412
  3. Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. // Герольд LitherlandЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 12.
  4. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 223, 300. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  5. 1 2 3 4 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 223. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  6. Рыбчонак 2014, с. 96.
  7. Рыбчонак 2014, с. 98.
  8. Рыбчонак 2021, с. 7.
  9. Рыбчонак 2014, с. 99.