Глеб Вячаслававіч Багдановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Глеб Вячаслававіч Багдановіч
Род дзейнасці публіцыст
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Дата смерці XX стагоддзе
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Вячаслаў Васілевіч Багдановіч
Альма-матар
Партыя

Глеб Вячаслававіч Багдановіч (1913, Вільня — 1960-я г.?, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінскай вобласці) — беларускі палітык і ваенны дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Вячаслава Багдановіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ў часопісе «Новая варта».

Падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі[1]. З мая 1944 афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліпеня 1944 знаходзіўся ў дэсантным батальёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 у Польшчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». З лета 1945 жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом.

14 кастрычніка 1949 арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенску, працаваў доктарам.

Памёр на Беларусі.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік. Жыве Беларусь. Бібліятэка гістарычных артыкулаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]