Глеб Міхайлавіч Роўда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Глеб Роўда)
Футбол
Глеб Роўда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Глеб Міхайлавіч Роўда
Нарадзіўся 4 чэрвеня 2002(2002-06-04) (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 81 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
0000—2015 Беларусь Дынама (Мінск)
2015 Беларусь ФШ Мурашка (Мінск)
2015—2016 Францыя Мец
2016—2019 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
2022   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 20 (1)
2023— Беларусь Іслач (Мінскі раён) 27 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2023

Глеб Роўда (нар. 4 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», некаторы час займаўся ў акадэміі французскага «Меца»[2], аднак пасля вярнуўся ў беларускі клуб, дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 кастрычніка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (3:1). У сезоне 2021 годзе гуляў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды.

З пачатку 2022 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[4]. У складзе прысталічнай каманды пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5].

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з асноўным складам дынамаўцаў[6], аднак неўзабаве перайшоў у «Іслач» на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[7]. У лютым 2024 года падоўжыў дзейны кантракт з клубам да студзеня 2026 года[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дынама Беларусь 18 1
2020 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2021 дубль Дынама Беларусь 23 6
2022 Д1 Іслач Беларусь 20 1
2023 Д1 Іслач Беларусь 27 6

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Gleb-Rovdo-598&season=2023MEN
  2. От ЦСКА до "Меца". 13 белорусов, уехавших в футбольные академии европейских клубов (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022. Праверана 19 студзеня 2023.
  3. Футбол. Даниил Шапко, Роман Давыскиба и Глеб Ровдо продлили контракты с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022. Праверана 19 студзеня 2023.
  4. Полузащитник минского "Динамо" Ровдо проведет сезон-2022 в "Ислочи" (руск.). football.by (9 сакавіка 2022). Праверана 19 студзеня 2023.
  5. Арендованные футболисты отправились в свои клубы (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (17 снежня 2022). Праверана 19 снежня 2022.
  6. В составе столичного "Динамо" тренируется 25 футболистов (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.
  7. Футбол. Глеб Ровдо и Дмитрий Латыхов стали полноправными игроками "Ислочи" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2023. Праверана 19 студзеня 2023.
  8. Глеб Ровдо продлил контракт с «Ислочью» (руск.). bel.football (5 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.