Глеб Юр’евіч (князь дубровіцкі)
Глеб Юр’евіч | |
---|---|
Нараджэнне | 1100-я |
Смерць | сакавік 1196 |
Месца пахавання | |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Юрый Яраславіч |
Маці | Ганна Усеваладаўна[d] |
Дзеці | Расціслаў[d], Уладзімір Глебавіч[d] і Аляксандр Дубровіцкі |
Глеб Юр'евіч (1155? — 7 сакавіка 1195) — князь дубровіцкі і тураўскі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Юрыя Яраславіча, унук Яраслава Святаполчыча. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1183 годзе ўдзельнічаў у паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб'яднаныя дружыны рускіх князёў разбілі войска хана Канчака і ўзялі вялікі палон. В. М. Тацішчаў памылкова назваў Глеба Юр'евіча князем «дабранскім» і лічыў яго ўнукам Яраслава Яраполчыча, у якога таксама быў сын Юрый. Тураўскім князем стаў, напэўна, пасля смерці брата Святаполка (1190).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Іоў, А. Глеб Юр'евіч / Алег Іоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0041-2.