Глен Ловенс
| | ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
22 верасня 1983[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Глен Ловенс (нідэрл.: Glenn Loovens; нар. 22 кастрычніка 1983, Дутынхэм, Нідэрланды) — былы нідэрландскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку толькі дзве гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. У зборнай дэбютаваў у часе таварыскай сустрэчы са зборнай Японіі 5 верасня 2009 года.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Феенорд»
[правіць | правіць зыходнік]Ловенс ёсць выхаванец нідэрландскага клуба «Феенорд». Дэбют Глена ў першым складзе гэтага клуба адбыўся ў сезоне 2001—2002 у матчы супраць ПСВ. У гэтым жа годзе Ловенс разам з камандай стаў уладальнікам Кубка УЕФА, абыграўшы ў фінале на сваім хатнім стадыёне дортмундскую «Барусію» з лікам 3:2. Ягонымі партнёрамі па «Феернордзе» ў той час былі такія футбалісты, як Робін ван Персі, Ківард Спрокель, Ферн Снойль. Аднак у наступных сезонах Ловенс не змог скарыстацца такім паспяховым пачаткам кар’еры, саступіўшы месца ў асноўным складзе Патрыку Пааўвэ. На еўрапейскай арэне нідэрландзец упершыню выступіў у 19-гадовым узросце — дэбютам паслужыла гасцявая сустрэча «Феенорда» з кіеўскім «Дынама», якая адбылася 23 кастрычніка 2002 года на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве ў рамках Лігі чэмпіёнаў.
Не маючы магчымасці даць Глену сталага месца ў складзе, клуб быў вымушаны наступныя тры гады аддаваць Ловенса ў арэнду ў іншыя каманды — «Эксельсіёр», «Дэ Графсхап» і «Кардыф Сіці».
«Кардыф Сіці»
[правіць | правіць зыходнік]Сезон 2005—2006 Глен пачаў у англійскім клубе «Кардыф Сіці», які прадстаўляў Першы дывізіён[3]. Ловенс уразіў кіраўніцтва «ластавак» сваёй гульнёй, і праз некалькі месяцаў перамоў з нідэрландскім бокам было абвешчана, што «Сіці» выкупілі трансфер іграка за 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў[4]. Першапачаткова партнёрам Глена па цэнтры абароны быў капітан «Кардыф Сіці» Дарэн Перс, аднак у сезоне 2007—2008 англічанін страціў месца ў аснове ў барацьбе з Роджэрам Джонсанам. Ловенс і яго новы «напарнік» сваёй выдатнай гульнёй дапамаглі «ластаўкам» дайсці да фіналу Кубка Англіі, дзе клуб прайграў «Портсмуту» з лікам 0:1. Сам Глен забіў гол у гэтай сустрэчы, аднак галоўны суддзя сустрэчы, Майк Дын, яго не залічыў[5].
У тым жа сезоне Ловенс згуляў свой 100-ы матч за «Кардыф Сіці» ў разнастайных афіцыйных турнірах. Гэта адбылося 12 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Хал Сіці»[6].
«Сэлтык»
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2008 года Глен стаў аб’ектам цікавасці для іншых клубаў, сярод якіх галоўнымі прэтэндэнтамі на нідэрландца былі непрымірымыя супернікі з Шатландыі — «Сэлтык» і «Рэйнджэрс». Галоўны трэнер «рэйнджараў» Уолтэр Сміт, заявіўшы аб сваім жаданні займець у свае шэрагі Ловенса, зрабіў кіраўніцтву «Кардыф Сіці» прапанову аб куплі нідэрландца, на якое «ластаўкі» адказалі адмовай. 16 жніўня было абвешчана, што Глен падпісаў 4-гадовы кантракт з «Сэлтыкам», а сума адчэпных, выплачаных «кельтамі» «Кардыфу Сіці» склала 2,5 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Ловенс, каментуючы свой пераход, заявіў, што «вырашальным фактарам для прыняцця такога рашэння быў удзел яго новага клуба ў Лізе чэмпіёнаў»[7][8].
Ужо 23 жніўня Глен дэбютаваў у бела-зялёнай футболцы клуба з Глазга — у сустрэчы, якая праходзіла на «Сэлтык Парк», «кельты» перамаглі «Фолкерк» з лікам 3:0[9]. Праз месяц пасля гэтага Лоёвенс забіў свой першы гол на шатландскай зямлі, забіўшы мяч у браму «Лівінгстана» ў матчы Кубка Лігі[10]. Нідэрландзец хутка замацаваўся ў асноўным складзе «Сэлтыка» стаўшы адным з незаменных ігракоў ахоўных парадкаў «бела-зялёных».
«Сарагоса»
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні сезона 2011—2012 гадоў Глен пакінуў «Сэлтык» з прычыны заканчэння свайго кантракту з клубам. 17 ліпеня абаронца заключыў пагадненне з іспанскім калектывам «Рэал Сарагоса». Каб ажыццявіць гэты трансфер, Ловенс адхіліў прапановы англійскага «Блэкберн Роверс» і турэцкага «Бешыкташ»[11].
«Шэфілд Уэнсдэй»
[правіць | правіць зыходнік]Ловенс падпісаў кароткатэрміновы кантракт у снежні 2013 года з клубам «Шэфілд Уэнсдэй» пасля кароткага знаходжання ў клубе на праглядзе. Свой кантракт потым ігрок падоўжыў да мая 2014 года[12].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Феенорд»:
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2002
«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатландыі: 2012
- Уладальнік Кубка Шатландыі: 2011
- Уладальнік Кубка шатландскай лігі: 2009
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ National-Football-Teams.com
- ↑ «Фейеноорд» подписал 18-летнего нигерийца Архівавана 16 ліпеня 2012., Спорт-Экспресс
- ↑ «Cardiff City look to the Loovenator», Western Mail
- ↑ Cardiff 0-1 Portsmouth(недаступная спасылка), soccerbase.com
- ↑ Cardiff 1-0 Hull(недаступная спасылка), soccerbase.com
- ↑ «Celtic sign Loovens from Cardiff», BBC Sport
- ↑ «Селтик» приобрел защитника «Кардиффа», Sports.ru
- ↑ Celtic 3-0 Falkirk, soccerbase.com
- ↑ Celtic 4-0 Livingston(недаступная спасылка), soccerbase.com
- ↑ «Glenn Loovens closes in on Real Zaragoza move after quitting Celtic». Daily Record
- ↑ Loovens checks in. Sheffield Wednesday FC.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
- Ігракі ФК Феенорд
- Ігракі ФК Эксельсіёр
- Ігракі ФК Дэ Графсхап
- Ігракі ФК Кардыф Сіці
- Ігракі ФК Сэлтык
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Шэфілд Уэнсдэй
- Ігракі ФК Сандэрленд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Дутынхэме
- Футбалісты Нідэрландаў
- Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе