Глен Хедлі
| Глен Хедлі | |
|---|---|
| англ.: Glenne Headly | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 сакавіка 1955[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 чэрвеня 2017[2][1] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Джон Малкавіч |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, актрыса |
| Узнагароды |
прэмія «Тэатральны свет»[d] (1984) |
| IMDb | ID 0000444 |
Глен Хедлі (англ.: Glenne Headly; 13 сакавіка 1955[1], New London — 8 чэрвеня 2017[2][1], Санта-Моніка, Каліфорнія) — амерыканская актрыса[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Нью-Лондане, штат Канектыкут. Дзіцячыя гады правяла ў Нью-Ёрку, дзе вывучала балет у школе Роберта Джофры і сучасны танец у студыі Марты Грэм. Пасля заканчэння сярэдняй школы і каледжа пераехала ў Чыкага для працягнення навучання драматычнаму мастацтву, пачала выступаць на мясцовых тэатральных сцэнах.
Разам з Рычардам Дрэйфусам Хедлі знялася ў фільме «Опус містара Холанда» (1995), які сабраў у пракаце больш за сто мільёнаў, а таксама сыграла галоўныя жаночыя ролі ў такіх карцінах як «Адпетыя ашуканцы» (1988), які прынёс ёй прэмію Асацыяцыі кінакрытыкаў. Сыграла адну з галоўных роляў у фільме «Смяротныя думкі» (1991) разам з Дэмі Мур і Брусам Уілісам, знялася амаль у сарака кінафільмах.
Двойчы намінавалася на прэмію «Эмі»: за ролю ў міні-серыяле «Самотны голуб» (1989) і ў фільме «Бруднае каханне» (1996). На тэлебачанні яна таксама вядомая па ролі доктара Эбі Кітан у серыяле «Хуткая дапамога», дзе яна здымалася ў 1996—1997 гадах. У 1998—1999 гадах яна гуляла галоўную ролю ў сіткоме Encore! Encore!, які быў зачынены пасля аднаго сезона.
Пачынаючы з канца дзевяностых Гпераважна была прыкметная дзякуючы ролям у незалежных фільмах. У апошнія гады на тэлебачанні яна з’явілася ў серыялах «Закон і парадак: Спецыяльны корпус», «Дэтэктыў Монк», «Анатомія страсці» і «Паркі і зоны адпачынку». У 2013 годзе яна была запрошана на адну з асноўных роляў у тэлесерыяле «Ведзьмы Іст-Энда» разам з Джуліі Орманд, але па невядомых прычынах пакінула яго, і была заменена Вірджыніяй Мэдсен.
Была замужам за Джонам Малкавічам з 1982 па 1990 год. З 25 жніўня 1993 года і да сваёй смерці, амаль 24 гады, была замужам за Байранам Мак-Калакам, ад якога ў 1997 годзе нарадзіла адзінага сына Стырлінга.
Памерла ноччу 8 чэрвеня 2017 года ад ускладненняў тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі ў Санта-Моніцы, штат Каліфорнія, ва ўзросце 62 гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Glenne Headly // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Glenne Headly, a Versatile and Scene-Stealing Actress, Dies at 62
- ↑ Glenne Headly, 'Dick Tracy' and 'Lonesome Dove' Star, Dies at 62. Variety (9 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 June 2017. Праверана 10 June 2017.