Глубокаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глубокаўскі раён
каз.: Глубокое ауданы
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Уключае 4 пасялковыя адміністрацыі і 13 сельскіх акруг
Адміністрацыйны цэнтр Глубокае
Дата ўтварэння 31 снежня 1964
Плошча
  • 7 300 км²
Глубокаўскі раён на карце
Глубокаўскі раён, карце
Часавы пояс UTC+6
Паштовыя індэксы 070500—070522
Код аўтам. нумароў F, 16
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глубокаўскі раён (каз.: Глубокое ауданы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Усходне-Казахстанскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр раёна — пасёлак Глубокае.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на паўночным усходзе вобласці. Дзве траціны тэрыторыі раёна займае горна-таежная мясцовасць. У паўночна-заходняй частцы знаходзяцца Убінскі і Цігірэцкі хрыбты і іх адгор’і, у паўднёва-ўсходняй частцы — Ульбінскі хрыбет[1].

Клімат кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — −18 °C, ліпеня — каля 20 °C. Сярэднегадавая колькасць атмасферных ападкаў — 600—700 мм. Пераважаюць паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія вятры. Замаразкі заканчваюцца ў канцы траўня, аднаўляюцца ў канцы жніўня. Снежны пакроў усталёўваецца ў першай палове лістапада, сыходзіць у другой палове красавіка. Вышыня яго да канца зімы дасягае 90 см.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Іртыш і яе прытокі — Ульба, Уба і іншыя.

Глебы — каштанавыя, чарназёмныя, горна-лугавыя, горна-тундравыя.

На адкрытых стэпавых прасторах растуць палын, кавыль; у горных частках — змешаныя лясы з іглічных (піхта, хвоя) і лісцяных (таполя, бяроза, рабіна, чаромха) дрэў. У лясах жывуць заяц, лісіца, собаль, барсук; ў гарах — алень, казуля, рысь, воўк, мядзведзь; у стэпах — тхор, суслік, сурок і іншыя.

У нетрах разведаны запасы поліметалічных руд, вугалю і натуральных будаўнічых матэрыялаў.

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Усць-Каменагорск — Рыдэр, Усць-Каменагорск — Шэманаіха, чыгунка Усць-Каменагорск — Локаць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

10 студзеня 1963 года ўтвораны Глубокаўскі прамысловы раён[2]. У склад раёна ўвайшлі пасёлкі: Глубокае, Белавусаўка, Пахатны, Верхнебярозаўскі, Першамайскі[3].

17 чэрвеня 1964 года пасёлак Пахатны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў і перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінагорскага гарсавета[4].

31 снежня 1964 года Глубокаўскі прамысловы раён скасаваны, утвораны Глубокаўскі раён з цэнтрам у пасёлку Глубокае. У склад раёна таксама ўвайшлі 10 сельсаветаў і тэрыторыя саўгаса «Весялоўскі» Верхняўбінскага сельсавета Шэманаіхінскага раёна[5].

21 красавіка 1965 года з Шэманаіхінскага раёна перададзены Чарамшанскі сельсавет[6].

28 чэрвеня 1972 года утвораны Весялоўскі сельсавет[7].

11 красавіка 1984 года ўтвораны Опытнапольскі сельсавет[8].

17 кастрычнік 1985 года ўтвораны Калінінскі сельсавет[9].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года):

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Глубокаўскі раён падзяляецца на 13 сельскіх і 4 пасялковых акругі, у якіх знаходзіцца 42 населеныя пункты[10].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары раёна[правіць | правіць зыходнік]

  • Раіса Васільеўна Курвякова (нар. 1945) — савецкая баскетбалістка, заслужаны майстар спорту СССР (1972), Алімпійская чэмпіёнка 1976 года.
  • Уладзімір Аляксеевіч Калеснікаў (1924-2003) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Зноскі

  1. Глубоковский район // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. II. — ISBN 9965-9746-3-2.
  2. Ведомости Верховного Совета СССР, 1963 г., №12, с. 273.
  3. Список районов, упразднённых в связи с укрупнением сельских и образованием промышленных районов (декабрь 1962 г. — февраль 1963 г.). М., 1964 г., с. 153.
  4. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1964 г., №25, с. 496.
  5. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., №2, с. 44—45.
  6. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., №16, с. 539.
  7. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1972 г., №29, с. 37.
  8. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1984 г., №29, с. 27.
  9. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1985 г., №2, с. 27.
  10. Административно-территориальные единицы Республики Казахстан на начало 2017 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2017. Праверана 1 чэрвеня 2017.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з выдання «Казахстан. Нацыянальная энцыклапедыя» (1998-2007), прадастаўленага рэдакцыяй «Қазақ энциклопедиясы» па ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 3.0 Unported.